Дагавор Вялікіх Княстваў Літоўскага і Маскоўскага 1449 года быў падпісаны Казімірам Ягайлавічам і Васілём II, і вызначаў падзел земляў Русі паміж двума вялікімі княствамі. Вотчынай (сферай інтарэсаў) вялікага князя літоўскага прызнаваліся Смаленск, «Любутеск», Мцэнск, землі Украіны. Вотчынай вялікага князя маскоўскага прызнаваліся Ноўгарад Вялікі, Ржэў і Пскоў. Таксама вялікі князь літоўскі абавязваўся прызнаць выбранага ў Маскве мітрапаліта Іону, а абодва вялікія князі дамовіліся не прыймаць князёў-перабежчыкаў.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае адмовілася ад актыўнай палітыкі на прылеглых усходнеславянскіх землях, і наогул на ўсходзе. Мяркуецца, што так стала таму, што Казімір Ягайлавіч, стаўшыся польскім каралём, страціў цікавасць да спраў ВКЛПд. М. Ермаловіча., або што такая адмова была вымушанай радам іншых замежнапалітычных фактараў, а між іншым — рэзкім узрастаннем пагрозы з боку Асманскай імперыіПд. Г. Сагановіча. У кожным разе, ВКЛ страціла на ўсходніх землях Русі і ўплыў, і саюзнікаў.

Дагавор стабілізаваў адносіны ВКЛ і ВКМ на перыяд 1450-х—1480-х гадоў, аднак карэнных супярэчнасцей не ліквідаваў. Так, Маскоўская дзяржава не мела намеру па-сапраўднаму адмаўляцца ад прэтэнзій на ўсе праваслаўныя землі Русі, што прывяло да раду ваенных канфліктаў ВКЛ і ВКМ канца 15 — пач. 16 ст.

Літаратура

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Маскоўскай дзяржавы Катэгорыя:Мірныя дагаворы Сярэдневякоўя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XV стагоддзя Катэгорыя:1449