Іосіф Антонавіч Матусе́віч () — беларускі акцёр. Народны артыст БССР (1972).
Біяграфія Скончыў студыю Беларускага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1928), у якім доўгі час працаваў.
Творчасць Іосіф Антонавіч — характарны, камедыйны акцёр. Яго мастацтву уласцівы востры пластычны малюнак ролі, жыццёвая праўда і яркасць сцэнічных фарбаў. Талент Іосіфа Матусевіча асабліва выявіўся ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Куторга («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), дзядзька Ясіп («Навальніца будзе» па трылогіі Я. Коласа «На ростанях»), Сымон Рапецька («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Войт («Лявоніха» П. Данілава), Суддзя («Несцерка» В. Вольскага), Дзімар («Сэрца на далоні» І. Шамякін), Гарошка («Выбачайце, калі ласка» А. Макаёнка), поп Ілля («Званы Віцебска» У. Караткевіча), дзед Цыбулька («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Граф («Шахматы» С. Граховяка) і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі