Газімурскі хрыбет () — горны хрыбет у паўднёва-ўсходняй частцы Забайкальскага края Расіі, у міжрэччы pэк Газімур і Урумкан.
Працягласць хрыбта дасягае 200 км пры шырыні 20—50 км. Пераважныя вышыні складаюць ад 900 да 1100 м, найвышэйшы пункт — гара Ушмунскі Галец (1372 м). Хрыбет складзены пераважна гранітамі, гнейсамі, крышталічнымі сланцамі і пясчанікамі палеазойскага, месцамі мезазойскага ўзросту.
На схілах хрыбта лістоўнічная тайга, месцамі стэп, на водападзелах — горная тундра.
Гл. таксама Газімурская ўпадзіна
Літаратура
Спасылкі . Кривенко В. А., Кулаков В. С. Газимурский хребет // Энциклопедия Забайкалья
Катэгорыя:Горныя хрыбты Забайкальскага края