Мо́ўчадзь (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Моўчадзь. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Знаходзіцца за 33 км на паўночны захад ад Баранавічаў; на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Дзятлава Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 августа 1993 г. N 516 (СП Республики Беларусь, 1993 г., N 22, ст. 426) «Об утверждении перечня автомобильных дорог республиканского значения и единого порядка ўстановления километража, нумерации автомобильных дорог общего пользования». Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда (не займаецца прыёмам-адпраўкай грузаў, найбліжэйшая грузавая станцыя Міцкевічы). Насельніцтва 950 жыхароў, 330 гаспадарак (2005).

Назва Адносна паходжання назвы існуе паданне, што калісьці на тутэйшы край напалі ворагі. Яны рабавалі і спусташалі паселішчы, здзекваліся над насельніцтвам. Але на месцы сучаснай в. Моўчадзь іх разбілі, і яны былі вымушаны адступаць праз дрыгвяністае, гнілое балота. Ворагі, не ведаючы броду, з крыкам пачалі тапіцца. Калі іх крыкі сціхлі, то пераможцы ад радасці гаварылі: «Маўчаць! Маўчаць!». З таго часу балота і паселішча, якое было заснавана побач, сталі называць Моўчадзь.

На думку вучоных, сваё імя вёска атрымала ад назвы р. Моўчадзь, якая мае балцкае паходжанне, або ўтварылася ад асабістага імя С. 240..

Гісторыя Упершыню Моўчадзь згадваецца ў першай палове XV стагоддзя, калі тут заснавалі касцёл Найсв. Тройцы. З 1486 года ў пісьмовых крыніцах паселішча значыцца як мястэчка Слонімскага павета, уладанне вялікіх князёў.

У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у 1654 годзе Моўчадзь спалілі маскоўскія захопнікі. З гэтай прычыны ўлады Рэчы Паспалітай вызвалілі яе ад усіх падаткаў на 4 гады. У 1660-я гады мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Халецкіх, у 1716—1770 гадах — Юдзіцкіх, пазней — Тызенгаўзаў. У 1807 годзе ўладальнікам мястэчка з'яўляецца памешчык Валовіч, у 1840 годзе - Булгак.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Моўчадзь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У 1860-я гады ў мястэчку было 127 двароў, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (ліквідаваны расійскімі ўладамі ў 1867 годзе) царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 4 кірмашы. У 1862 годзе тут было адчынена народнае вучылішча. У 1879 годзе адбыўся вялікі пажар, які знішчыў большую частку пабудоў. У 1884 годзе побач з мястэчкам была пракладзена чыгунка. Станам на 1886 год тут было 45 двароў 2 царквы, 3 сінагогі, бровар, чыгуначная станцыя, народнае вучылішча, базар у нядзелі, 4 кірмашы. Мясцовы праваслаўны прыход налічваў каля 2,5 тыс. вернікаў.

Найноўшы час У 1901 годзе ў народным вучылішчы навучалася 128 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Моўчадзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета, з 1926 года — Баранавіцкага павета.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі тут 3,6 тыс. мірных жыхароў. Гета ў Моўчадзі існавала з ліпеня 1941 да ліпеня 1942 года, як месца прымусовага перасялення яўрэяй вёскі Моўчадзь і бліжэйшых населеных пунктаў. З 15 па 18 ліпеня 1942 года здзяйсняліся расстрэлы ва ўрочышчы Папоўскія горы. На франтах вайны загінулі 8 вяскоўцаў.

Пасля вайны да Моўчадзі далучаны в. Самкі і колішні маёнтак Сунгалоўшчына.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 год — 363 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 183, мяшчан-хрысціян і сялян 169, жабракоў 3 С. 414.; 1865 год — 737 чал.; 1886 год — 479 чал. XX стагоддзе: 1921 год — 1483 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I — Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. — Lwów: Książnica-Atlas, 1933; 1998 год — 882 чал.

Інфраструктура У Моўчадзі працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, рамонтна-механічныя майстэрні, Дом быту, ветэрынарны ўчастак, сталовая, аддзяленне сувязі, бібліятэка, школа-інтэрнат, сярэдняя школа (пры школе працуе з 1967 гісторыка-краязнаўчы музей), 4 магазіны. Вуліцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Піянерская вуліца Касцёльная вуліца

Славутасці

Карчма (кан. XIX ст.) Касцёл (1990-я) Млын (пач. XX ст.) Могілкі яўрэйскія Сінагога (кан. XIX т.) Свята-Петра-Паўлаўская царква (1869—1873) Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 0,5 км на поўдзень ад вёскі, злева ад дарогі на г. Слонім — Помнік землякам. Помнік двойчы Герою Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу, на тэрыторыі школы-інтэрната.

Страчаная спадчына Касцёл Найсв. Тройцы

Галерэя

Вядомыя асобы Аляксандр Данілевіч (1877—1949) — беларускі педагог, публіцыст, матэматык. Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык (нар. 1960) — беларускі медык, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Пятро Чабор (Пётр Пятровіч Ільюкевіч; нар. у 1954) — беларускі паэт.

Крыніцы

Літаратура

Мястэчкі Слонімскага павета ў першай палове XIX стагоддзя / Соркіна І.В. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіст.-краязн. канф., прысвеч. 750-годдзю г. Слоніма і 70-годдзю заснав. Слонім. раён. краязн. музея імя І. І. Стаброўскага; [Склад.: Д. С. Аляшкевіч, І. П. Крэнь; Рэдкал.: І. П. Крэнь (адк. рэд.) і інш.]. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. — 391 с. — С. 167 — 182. — ISBN 985-6602-22-X.

Спасылкі

в. Моўчадзь на Radzima.org

Успаміны моўчадскіх яўрэяў Фатаграфіі 1915—1916 гадоў на сайце «Шукаем Польшчу» Відэаролік на www.youtube.com

Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства