Мі́цькі — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 9 км на поўдзень ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, аўтадарогай злучана з Брэстам. З 21 снежня 2007 года ў складзе горада Брэста. Міцькі ўваходзілі ў склад Гершонскага сельсавета.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «За мір» (цэнтр — в. Страдзеч).

Гісторыя У 18 ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Маёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. У 1858 годзе ўласнасць пана Куроўскага. Вёска з'яўлялася цэнтрам сялянскай грамады. У 1897 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак (1 двор, 16 жыхароў).

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 27 двароў, загубілі 6 жыхароў; 7 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Насельніцтва 72 сялянскія душы (1858) 15 двароў, 96 жыхароў (1897) 116 жыхароў (1905) 18 двароў, 96 жыхароў (1921) 37 двароў, 198 жыхароў (1940) 105 гаспадарак, 270 жыхароў (1997) 135 гаспадарак, 436 жыхароў (2005)

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста