Леанід Лявонцьевіч Ла́ўрэш (нар. , ) — беларускі пісьменнік, краязнавец, перакладчык і незалежны даследчык, экскурсавод.
Біяграфія Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1985)Марозава С. В. Сфера навуковых… С. 23.. Па адукацыі інжынерШчарбачэвіч Ніна. Леанід Лаўрэш:… С. 7.. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года. Жыве ў Лідзе. Мае жонку, сына, нявестку і ўнука.
Дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў Леаніда Лаўрэша — краязнаўства і гісторыя прыродазнаўчых навук на Беларусі. Навуковая зацікаўленасць гісторыяй Лідчыны тычыцца шырокага часавага дыяпазону — ад першабытнасці да часоў Заходняй Беларусі (1921—1939). Асобна цікавіцца еўрапейскімі падзеямі канца XIV — пачатку XV стагоддзяў, якія закранулі Лідчыну. Быў удзельнікам творчага калектыву ГрДУ імя Я. Купалы, які па заданні Інстытута гісторыі НАНБ выконваў навукова-даследчую работу па канфесійнай гісторыі Беларусі XIX ст.
Публікуецца з 2000 года. Першыя артыкулы былі вынікам вандровак па Лідчыне, падчас якіх у в. Ішчална быў знойдзены дзейны сонечны гадзіннік (мусіць адзіны ў Беларусі), а ў в. Бабры — раней неапісаны камень-следавік.
Выказаў уласную гіпотэзу пра месца заключэння Востраўскага пагаднення (1392). Распрацоўваў тэму удзелу англійскіх арыстакратаў, персанажаў Уільяма Шэкспіра — Генры Ланкастэра, Генры Персі Хотспура, Джона Бафорта і іншых, у вайне Тэўтонскага ордэна супраць Вялікага княства Літоўскага. Пісаў пра адбітак войнаў і паўстанняў у XIX ст. — вайны 1812 года, паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у гісторыі Лідчыны. Звяртаецца і да пытанняў эканамічнай гісторыі Ліды і Лідчыны. Рэканструяваў раней невядомыя моманты з гісторыі многіх паселішч Лідчыны. Частка артыкулаў Леаніда Лаўрэша прысвечана і архітэктурным помнікам, архітэктуры готыкі і рамантызму на Лідчыне.
Распрацоўвае канфесійную гісторыю Лідчыны, аўтар артыкулаў пра асобныя прыходы, храмы і капліцы. Зрабіў уклад у царкоўнае краязнаўства. Пры гэтым, мабыць першым у Беларусі, заняўся царкоўным краязнаўствам уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы. У кнізе «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне» (2012) паказаў у кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў царкоўна-рэлігійныя працэсы на Лідчыне ў XVI—XX ст., апісаў адбітак стварэння, дзейнасці і ліквідацыі ўніяцкай царквы ў Беларусі на гісторыі Лідчыны. Кніга заснавана на багатым факталагічным матэрыяле, з апублікаваннем дакументаў у Дадатках. Прэзентацыя кнігі выклікала пэўны рэзананс.
Даследуе гісторыю прыродазнаўчых навук у Беларусі. Асобная сфера даследаванняў Леаніда Лаўрэша ў гэтай галіне — астраномія, ёй прысвечаны шэраг артыкулаў і кніга нарысаў «І зорнае неба над галавой…» (2013).
Прафесар Святлана Марозава лічыць, што кніга Лаўрэша «Маламажэйкаўская царква» — не звыклы краязнаўчы нарыс: «Чым далей чытаеш, тым больш разумееш веліч і трагізм нашай мінуўшчыны… Пасля адкрыццяў, якія зрабіў аўтар кнігі, пра Мураванку можна складаць вершы і пісаць ледзь не дэтэктыўныя раманы. … Старонка за старонкай мы гартаем кнігу гісторыі Маламажэйкаўскай царквы даўжынёй у 500 год. Мы знаёмімся з падзеямі і людзьмі: уладальнікамі Мажэйкава, „калятарамі“ царквы (дабрадзеямі і самадурамі), са шматлікімі прэтэндэнтамі на сам храм і яго маёмасць, рэліквіі, землі. З дзяржаўнымі мужамі і мясцовымі чыноўнікамі, ад якіх залежаў лёс храма. Перад намі праходзіць цэлы шэраг прадстаўнікоў духоўнага саслоўя: ад вышэйшых царкоўных іерархаў да шараговых святароў. Дарэчы, Лаўрэш аднавіў імёны ўсіх настаяцеляў храма, пачынаючы з сярэдзіны XVII ст.»«Пасля адкрыццяў, якія зрабіў Лаўрэш, пра Мураванку можна складаць вершы» // nashaniva.by, 10.02.2017, 22:52
У 2017 годзе выйшла кніга «Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900—1939 гг.». Прафесар Аляксандр Смалянчук адзначыў, што кніга «ў пэўным сэнсе ўнікальная. Гэта свайго роду хроніка мінулага Ліды, складзеная карэспандэнтамі шматлікіх газет і часопісаў, у якой адлюстравалася жыццё горада і наваколляў у першае саракагоддзе XX ст … [Кніга] дазваляе зазірнуць у малавядомыя старонкі гісторыі горада і наваколляў у апошнія гады існавання Расійскай Імперыі, у часы ваенных выпрабаванняў, якія працягваліся для Лідчыны доўгія 7 гадоў — з 1914 да 1921 года. Шмат месца ў кнізе займае хроніка горада міжваеннага перыяду, калі Ліда знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі. Гэтыя старонкі прыцягваюць асаблівую ўвагу ў сувязі з тым, што ў ранейшыя часы гэты перыяд гісторыі звычайна адпраўлялі ў забыццё. Кніга заканчваецца падзеямі, у якіх адчувальны подых Другой сусветнай вайны…»Гісторыя Лідчыны на старонках старых газет — выйшла даследаванне Лявона Лаўрэша // nashaniva.by, 27.01.2018, 11:52.
У 2021 годзе ў Варшаве ў выдавецтве Poligraf выйшаў пераклад «Шэпта …» на польскую мову. У польскім выданні гісторыя Ліды распавядаецца з 1921 да 1939 года і замест храналагічнага выкладання гісторыі горада, як у беларускай версіі, польская версія перапрацавана па тэматычным прынцыпеUrzędowy Wykaz Druków Wydanych w Rzeczypospolitej Polskiej. Przewodnik Bibliograficzny. Biblioteka Narodowa. Warszawa, 9—15 sierpnia 2021 r. Nr 32. S. 100..
100-годдзю БНР прысвечана біяграфія генерала ад інфантэрыі і міністра абароны БНР Кіпрыяна Кандратовіча. Хабілітаваны доктар з універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні Дарота Міхалюк у прадмове да кнігі, сярод іншага напісала: «На стагоддзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў рукі чытача патрапляе біяграфія генерала Кіпрыяна Кандратовіча … Вяртанне на старонкі гісторыі гэтай постаці адбылося дзякуючы пісьменніку і гісторыку Леаніду Лаўрэшу, які ўжо каля дваццаці гадоў даследуе лёс генерала і публікуе працы пра яго жыццё. Ягонай заслугай з’яўляецца адшуканне магілы генерала, пахаванага каля царквы ў Воранаве. … Праца мае высокую навуковую каштоўнасць, бо падмацавана дакументамі і добра напісана. … Аўтар не толькі з захапленнем праводзіць нас праз жыццё генерала Кіпрыяна Кандратовіча, але таксама дзеліцца з чытачом этапамі сваіх пошукаў і даследаванняў і паказвае, якой надзвычай захапляльнай можа быць праца гісторыка»Кіпрыян Кандратовіч: генерал Расійскай імперыі, які падтрымаў БНР // nashaniva.by, 28.05.2018, 15:21.
У 2020 г. выйшла кніга «Шпацыры па старой Лідзе». Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч лічыць, што кніга гэта плён шматгадовай працы лідскага пісьменніка і краязнаўца Леаніда Лаўрэша, «працы архіўнай, гістарыяграфічнай, але таксама і даследчыцка-палявой, менавіта, апытання сталых жыхароў горада пра падзеі XX ст. Строга падыходзячы да справы, тут не зусім пасуе слова „краязнаўства“ як да кнігі, так і да яе аўтара, бо яно асацыіруецца з аматарствам. Больш дакладным будзе акрэсленне „рэгіянальная гісторыя“, бо мы маем выкладзенае ў папулярнай форме навуковае даследаванне. Кніга Лаўрэша — як вяршыня айсберга, менавіта яго частка, найбольш відочная і даступная для людскога ўспрымання. Па-за полем зроку застаецца „падводная“ частка — нашмат большая як па працягласці, так і па аб’ёму праробленай працы. Каштоўнасць кнігі менавіта ў тым, што яна ўяўляе сабой прадукт гістарычнага даследавання, даведзены да канцавой мэты — масавага чытача. Але яна — не прадукт масавай культуры. Напісаная добрай выразнай мовай ў апоры на грунтоўным крыніцазнаўчым і гістарыяграфічным падмурку — кніга прэзентуе культуру прафесійную»Аляксандар Краўцэвіч. "Шпацыры па старой Лідзе" Леаніда Лаўрэша // Наша слова № 8 (1471), 19 лютага 2020..
Адзін з найстарэйшых беларускіх архітэктараў, кандыдат архітэктуры, дацэнт БНТУ, Кішык Ю. Н. які раней і сам працаваў архітэтарам горада Ліда, пісаў у сваёй рэцэнзіі на кнігу «Шпацыры па старой Лідзе»: "Кнігу Леаніда Лаўрэша трэба чытаць некалькі разоў. Правільней сказаць - трэба не чытаць, а ўважліва вывучаць і асэнсоўваць цікавыя эпізоды горадабудаўнічай гісторыі Ліды. Я рабіў гэта з аднолькава вялікай цікавасцю, задавальненнем і ... прыкрасцю. Справа ў тым, што некалькі дзесяцігоддзяў таму я як выпускнік менскага палітэха працаваў у Лідзе архітэктарам горада, але тады належнай цікавасці да гісторыі горада не праявіў. А былі гэта 1960-я гады, і я мог быць больш актыўным сведкам, удзельнікам і нават летапісцам шматлікіх гістарычных працэсаў, якія разгортваліся ў краіне. Аднак менавіта такім пісьменнікам стаў Л. Лаўрэш. ... кніга надзвычай змястоўная, "шматслойная" і ўспрымаецца як шэраг партрэтаў аднаго і таго ж, здавалася б, знаёмага чалавека. Л. Лаўрэш дабіўся цікавасці чытачоў да кнігі краязнаўчага характару, выкарыстоўваючы спалучэнне рацыянальных спосабаў і вынаходлівых прыёмаў. Бо, усё ў канчатковым выніку зводзіцца да таго, што Л. Лаўрэш прыводзіць велізарны аб'ём "здабытага" ім жа багатага факталагічнага матэрыялу, малавядомага і зусім невядомага, прадстаўленага аднолькава цікава і ў кароткім тэксце, і ў змястоўных ілюстрацыях. Аднак вельмі важна, як адбіраюцца і як падаюцца падзеі і з'явы з гісторыі горада. Лепшыя фрагменты кнігі - тыя, у якіх чытачу як прыемнаму суразмоўцу не проста паведамляецца нейкі цікавы факт, а "давяраецца" яркі, нават у нейкай ступені таямнічы эпізод, ініцыяваны шпацырам па старой Лідзе. Наколькі ж цікавей становіцца аповед, калі адчуваеш асабістыя, эмацыйна афарбаваныя адносіны да эпізоду з боку аўтара, ды яшчэ і прыцягнутага для гэтай мэты знаёмага яму чалавека, які дзеліцца з намі сваімі непаўторнымі ўражаннямі і характэрнымі ўспамінамі! І тады не толькі раскрываюцца старонкі гісторыі старажытнай Ліды, але лёгка запамінаюцца яе персанажы, імёны, даты, нумары будынкаў, іх стылявыя асаблівасці і г. д."Кішык Ю. Н. Рэцэнзія на кнігу Леаніда Лаўрэша "Шпацыры па старой Лідзе" // Наша слова.pdf № 5 (214), 4 лютага 2026..
У 2020 годзе Леанід Лаўрэш быў узнагароджаны граматай-падзякай ад Інстытута гісторыі НАН Беларусі «… за арганізацыю навукова-пошукавай работы і плённую працу на ніве краязнаўства».
У 2023 годзе ўзнагароджаны граматай-падзякай Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі «… за плённую літаратурную і краязнаўчую працу…».
У 2023 годзе выйшла кніга Леаніда Лаўрэша «Інстынкт пазнання». Аўтар прадмовы да гэтай кнігі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Святлана Лугаўцова, заўважыла: «Палітыка ў галіне адукацыі той ці іншай дзяржавы з’яўляецца ключавым фактарам, які вызначае яе дынаміку: прагрэсіўны рух або стагнацыю. Разам з тым пытанням развіцця адукацыі ў беларускай гістарыяграфіі традыцыйна надавалася менш увагі, чым аналізу палітычных і эканамічных праблем. Новая праца Леаніда Лаўрэша „Інстынкт пазнання“ ў значнай меры закрывае гэтую лакуну. У ёй паслядоўна разглядаецца гісторыя адукацыі ў Лідзе з сярэдзіны XVIII стагоддзя да канца 30-х гадоў ХХ стагоддзя»Лідскі летапісец. 2023. № 2(102). С. 34..
Шэраг публікацый Л. Лаўрэша прысвечана рэчавым, вусным, пісьмовым і выяўленчым крыніцам рэгіянальнай гісторыі, у т.л. каменным магілам, камяням-следавікам, паданням, малюнкам, паштоўкам і фотаздымкам.
Таксама ён даследуе біяграфіі і дзейнасць вядомых ураджэнцаў Лідчыны, у т.л. звяртае ўвагу на забытыя і малавядомыя імёны. Апублікаваў шэраг біяграм і біяграфічных даследаванняў, у т.л. Кіпрыяна Кандратовіча, Яўгена фон Гротэ дэ Буко, Дзіянісія Хлявінскага, Антонія Гарэцкага, Францішка Нарвойша, Аляксандры Нарбут, Цэзарыя Каменскага, Віктара Басяцкага, Марціна Пачобут-Адляніцкага, Яна Снядэцкага, Вітольда Цэраскага, Гаўрылы Ціхава і іншых.
Аўтар 21 кнігі (гл. спіс ніжэй) і каля 400 артыкулаў. Сталы аўтар газеты «Наша слова», часопіса «Лідскі летапісец», «Маладосць», «Гістарычны альманах» і розных навуковых зборнікаў.
Удзельнік многіх навуковых гістарычных канферэнцый і круглых сталоў, дзе выступае па лідскай тэматыцыМарозава С. В. Сфера навуковых… С. 23—24..
Ацэнкі Як заўважыла доктар гістарычных навук Святлана Марозава, краязнаўчымі даследаваннямі Л. Лаўрэш робіць значны ўклад у пашырэнне ведаў пра гісторыю Лідчыны, пазнанню яе месца і значнасці ў еўрапейскім гістарычным кантэксцеМарозава С. В. Сфера навуковых… С. 24..