Язёры. Сустракаецца таксама варыянт Азёры (, ) — аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Язёрскага сельсавета. За 8 кіламетраў на захад ад горада Чэрыкаў, 100 кіламетраў ад Магілёва, 35 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Верамейкі, каля аўтадарогі Слаўгарад-Крычаў (3 км).
Гісторыя Згадваюцца ў 1693 годзе, калі дэкрэтам Задворнага асэсарскага суда ў Варшаве тагачаснаму чэрыкаўскаму войту, старадубаўскаму войскаму Яну-Міхалу Шаблоўскаму, была вынесеная вечная баніцыя, у выніку чаго ён быў пазбаўлены правоў на карыстанне каралеўскімі маёнткамі, у тым ліку, Язёрамі, якія былі перададзеныя ў пасэсію прапойскаму старосьце, смаленскаму харунжаму Базылю з Красіна КрасінскамуНГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 545.
7 верасня 1904 года ў маёнтку Язёры князя А. А. Абаленскага пажарам знішчаны двухпавярховы мураваны вінакурны завод з усімі апаратамі, посудам і кантрольным снарадам, а таксама скотны двор і 53 авечкіПамятная книжка Могилевской губернии на 1905 год .
У 1916 годзе Язёрскі маёнтак быў прададзены з аўкцыёну за даўгіЕзеры .
Да 18 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Сормаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Насельніцтва 758 жыхароў, 264 двары (2003)
Інфраструктура Сярэдняя школа і дзіцячы сад Дом культуры Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Спасылкі
Езеры
Катэгорыя:Язёрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрыкаўскага раёна