thumb|Фаготы з падліўкай, бульбяным пюрэ і гарохам Фаготы — традыцыйная страва ў Вялікабрытаніі, асабліва ў Паўднёвым і Сярэднім Уэльсе і цэнтральных графствах Англіі. (payment required) (payment required) Робіцца з субпрадуктаў, асабліва свініны. Фаготы традыцыйна гатуюць з фаршу з сэрца свінні, печані і тлустага мяса жывата ці бекону разам з зелянню для араматызацыі, часам дабаўляюць паніровачныя сухары.
Згадваецца ўпершыню ў друкаваных крыніцах у Оксфардскім слоўніку англійскай мовы ў 1851 годзе, паводле Томаса Мейхью, як страва ў тагачасным Лондане, хоць гэта болей нагадвала кальцонэ ці пасту з вонкавай абалонкай з сальніка і з начынкай з субпрадуктаў свініны.
Гісторыя Страва набыла найбольшую папулярнасць у Вялікабрытаніі падчас Другой сусветнай вайны, але стала меней папулярнай у апошнія гады. Фаготы звычайна гатуюць у хатніх умовах,таксама іх можна знайсці ў традыцыйных мясных крамах і на рынку, хоць вялікія супермаркеты звычайна забяспечваюць фаготамі маркі 'Mr Brains'.
Самы вядомы камерцыйны брэнд, прадукцыю якога можна набыць у Брытаніі, — Mr Brain's Faggots (замарожаныя фаготы з печані і цыбулі ў выглядзе тэфтэлей з соусам). Яны істотна адрозніваюцца ад традыцыйных фаготаў, якія маюць больш грубую тэкстуру і ўтрымліваюць значна менш вады.
Папулярнай стравай з'яўляецца "Faggots and Peas" (). Распаўсюджана ў раёне Black Country у Уэст-Мідлэндс, асабліва з 18-га стагоддзя з пачаткам індустрыялізацыі. У сенняшні час часта можна ўбачыць невялікія мясныя крамы, якія прадаюць па таннай цане фаготы, прыгатаваныя па ўласных (часам тайных) рэцэптах.
Прыгатаванне Як правіла, фаготы гатуюцца з фаршу з свіной печані і сэрца, загорнутым у бекон, з цыбуляй і паніровачнымі сухарамі. Часта фаготы гатуюць у каструле з падліўкай і падаюць на стол з гарохам і бульбяным пюрэ. З фаршу рукамі робяць маленькія шарыкі, абгортваюць сальнікам і запякаюць.
Катэгорыя:Кухня Вялікабрытаніі