Калінінград, (да 1255 — Тванкста, да 1946 — Кёнігсберг, традыцыйная беларуская назва — Каралявец) — горад на захадзе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калінінградскай вобласці. З Калінінграда да Берліна 500 км, да Масквы - больш за 1200 км.
Перадгісторыя Згодна з "Хронікай Прускай зямлі" (1326), да зруйнавання крыжакамі на месцы цяперашняга горада было прускае паселішча Тванкста (у нямецкім напісанні Tuwangste або Twangste). У 1255 годзе крыжакі зруйнавалі Тванксту, пабудавалі замак і назвалі новае паселішча ў гонар чэшскага караля Атакара ІІ "Каралеўскай гарой" (ням. könig "кароль", berg "гара").
У "Хроніцы" адзначаецца, што назва тванксцкага паселішча пайшла ад назвы лесу, які тут быў. Гэта была дэльта ракі Прэголі (Прэйгары), тут сцякаліся два з яе рукавоў, месца было выгоднае з абарончага гледзішча. Назву звязваюць з літоўскім tvankstyti "запруджваць", tvanka "запруда, сыпаны вал", і мяркуюць, што вядомыя тут пазней і пры немцах пруды былі створаныя яшчэ прусамі з абарончымі мэтаміPetras Dusburgietis. Prūsijos žemės kronikа. Vilnius: Vaga, 1985.. Поўны адпаведнік прускай назвы — былы літоўскі тапонім Tvankstė (у зусім іншай частцы ЛІтвы, пад Панявежам). Літаральным перакладам прускай Тванксты было б, такім чынам, "Запруддзе".
Гісторыя Заснаваны ў 1255 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 г. — галоўнай рэзідэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 г. — мірской сталіцай Прускага герцагства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Кёнігсберг быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўніверсітэту Альбертына, заснаванаму ў 1544 князем Альбертам Прускім. У 1701 князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасці караля Фрыдрыха I.
Пасля Першай сусветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Германіі «Польскім калідорам».
У 1944 г. Кёнігсберг моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбавання і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Кёнігсберг разам з усёй Усходняй Прусіяй заселены перасяленцамі з Расіі, Украіны і Беларусі (беларусы складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1946 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флоту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведвання замежнікамі.
Пасля распаду СССР у 1991 годзе, Калінінградская вобласць засталася расійскім эксклавам, аточаным Польшчай і незалежнай Літоўскай рэспублікай.
Насельніцтва
Эканоміка Калінінград — адзіны незамярзаючы расійскі порт на Балтыцы. У 1996 г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расійскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Еўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і развіццю гандлю паміж Калінінградскай вобласцю і краінамі ЕС. Рэгіён дынамічна развіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расіі і нават у суседніх краінах Еўропы.
Транспарт Калінінградскі трамвай Калінінград-Пасажырскі
Адукацыя Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта
Гарады-пабрацімы
Славутасці thumb|Кафедральны сабор Каралеўская брама Музей бурштыну, Калінінград Помнік Францыску Скарыну (2004).
Вядомыя асобы
Эрых Бернекер Крысціян Гольдбах Іаган Георг Гаман Імануіл Кант
Тапаграфічныя карты
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка Алесь Кудрыцкі. Востраў Калінінград Фотаздымкі Калінінграда
Катэгорыя:Гарады Калінінградскай вобласці