thumb|right|250px|Буэнас-Айрэс пасля заснавання ў 1536 годзе

Педра дэ Мендоса (; , Гуадыс, Гранада — , Атлантычны акіян) — іспанскі канкістадор з тытулам адэлантада.

Мендоса паходзіў з заможнай сям'і, якая жыла ў Альмера. Ён ваяваў у Італіі, прысутнічаў пры двары караля Карла V Габсбурга і арганізаваў экспедыцыю з адзінаццаці караблёў у Паўднёвую Амерыку.

Пасля прыпынку ў гавані Рыа-дэ-Жанейра ён дасягнуў вусця Ла-Платы, дзе ў 1536 заснаваў калонію Буэнас-Айрэс. Некаторыя жыхары калоніі пазней праніклі ўглыб кантынента па Паране і Парагваю і заснавалі паселішча ў Асунсьён. З-за шматлікіх нападаў мясцовых індзейцаў на Буэнас-Айрэс Мендоса вырашыў пакінуць кантынент і вярнуцца ў Іспанію, аднак памёр па шляху дадому.

Спасылкі

Катэгорыя:Канкістадоры Катэгорыя:Заснавальнікі гарадоў Катэгорыя:Постаці Буэнас-Айрэса Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гранадзе Катэгорыя:Памерлі ў моры