thumb|справа thumb|справа|Карта субтрапічных лясоў Субтрапічны лес (Subtropical evergreen forest) — лес, распаўсюджаны ў субтрапічных паясах.

Падпадзяляюцца на падзоны гемігілей, мусонных змешаных лясоў і міжземнаморскіх летнясухіх лясоў і хмызнякоў.

У субтрапічных лясах Міжземнамор’я пераважаюць зараснікі жорсткалістяныx вечназялёных хмызнякоў і невысокіх дрэў. Дрэвы стаяць рэдка, а паміж імі буйна развіваюцца розныя травы і хмызнякі. Тут растуць ядлоўцы, высакародны лаўр, сунічнае дрэва, якое штогод скідае кару, дзікія масліны, пяшчотны мірт, ружы.) Субтрапічны клімат Міжземнамор’я — сухі, ападкі ў выглядзе дажджу выпадаюць зімой, нават слабыя маразы здараюцца вельмі рэдка, лета засушлівае і спякотнае.

Мусонныя змешаныя лясы развіваюцца ва ўмовах цёплага клімату з выразным чаргаваннем сухога зімовага і вільготнага гадовага сезонаў.

Гемігілей распаўсюджаныя ў раёнах з залішнім увільгатненнем на працягу ўсяго года (паўднёвы ўсход ЗША, поўдзень Бразільскага пласкагор’я, паўднёвы ўсход Афрыкі, Паўночны востраў Новай Зеландыі) субтропікаў на ўсходніх ускраінах мацерыкоў характарызуюцца больш вільготным кліматам. Атмасферныя ападкі выпадаюць нераўнамерна, але дажджоў бывае больш летам. Гэта значыць у той час, калі расліннасць асабліва мае патрэбу ў вільгаці. Тут пераважаюць густыя вільготныя лясы з вечназялёных дубоў, магнолій, камфоравага лаўра. Шматлікія ліяны, зараснікі высокіх бамбукаў і розныя хмызнякі ўзмацняюць своеасаблівасць вільготнага субтрапічнага лесу.

Ад вільготных трапічных лясоў субтрапічны лес адрозніваецца меншай краявіднай разнастайнасцю, памяншэннем колькасці эпіфітаў і ліян, а таксама з’яўленнем у дрэвастою іглічнай, дрэвападобнай папараці.

Гл. таксама Трапічны лес

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лясы Катэгорыя:Кліматычныя зоны