Гай Галерый Валерый Максіміян (), больш вядомы як Галерый (каля 250-) — рымскі імператар у 293—311 гадах.

Галерый быў чалавекам нешляхетнага паходжання з мясцовасці непадалёк ад Сердыкі (сучасная Сафія). Пры імператары Дыяклетыяне служыў старэйшым камандзірам. 1 сакавіка 293 года Дыяклетыян ўсынавіў Галерыя, прызначыўшы яго цэзарам, і выдаў за яго замуж сваю дачку Валерыю. Як суправіцель Галерый атрымаў балканскія правінцыі. У 293—296 гадах ён вёў ваенныя дзеянні на Дунаі супраць сарматаў і готаў, а ў 296—298 гадах ваяваў з персамі ў Арменіі, Сірыі і Месапатаміі. Таксама Галерый актыўна прымаў удзел у арганізаваных Дыяклетыянам грандыёзных ганеннях на хрысціян. У 311 годзе Галерый памёр у Нікамедыі ад раку. У Фесалоніках ён пабудаваў трыумфальную арку і палац.

Вынікі кіравання thumb|270px|right|Члены першай тэтрархіі: Дыяклетыян, Максіміян Геркулій, Канстанцый I Хлор і Галерый (парфіравая кампазіцыя «Чатыры тэтрарха», Венецыя) Пасля смерці Галерыя тэтрархія апынулася ў глыбокім крызісе. Імперыя была падзелена паміж трыма законнымі Аўгустамі — Ліцыніем, Максімінам Дазай і Канстанцінам I, а ў Рыме знаходзіўся чацвёрты Аўгуст — узурпатар Максенцый. Аднак ужо ніхто не спрабаваў аднавіць ранейшую сістэму кіравання. Правінцыі, якія належалі Галерыю, Ліцыній і Максімін падзялілі паміж сабой з мяжой па Басфору. У той жа час Максенцый абвясціў вайну Канстанціну на падставе таго, што той, нібы, забіў яго бацьку Максіміяна. Аднак ніводны з іх не пачаў якіх-небудзь сур’ёзных ваенных дзеянняў. У 311 годзе сфармаваліся два альянсы — у першы ўвайшлі Ліцыній і Канстанцін, а ў другой Максімін і Максенцый. Пасля загадкавай смерці Дыяклетыяна ў 313 годзе Канстанцін аддаў Максіміяна Геркулія праклёну памяціTimothy David Barnes. The New Empire of Diocletian and Constantine. — Books on Demand, 1993. — р. 41.. У 312 годзе паміж Канстанцінам і Максенцыем усёткі пачалася вайна. У выніку бітвы ля Мульвійскага моста Максенцый патануў у ТыбрыArnold Hugh Martin Jones. Constantine and the Conversion of Europe. — University of Toronto Press, 1978. — р. 72.. Канстанцін і Ліцыній падзялілі імперыю на дзве часткі: Канстанціну дастаўся Захад, а Ліцынію частка Усходу, які не належаў Максіміну.

У 313 годзе Максімін перасек Басфор, але Ліцыній нанёс яму паражэнне пад Адрыянопалем, у выніку чаго Даза быў вымушаны адступіць у Тарс, дзе і сканаў ад хваробыArnold Hugh Martin Jones. Constantine and the Conversion of Europe. — University of Toronto Press, 1978. — р. 80.. Ліцыній замацаваў сваё становішча на Усходзе. Але ў 324 годзе паміж ім і Канстанцінам пачалася вайна, у якой перамог Канстанцін. Трыумф Канстанціна адзначыў сабой канец сістэмы, створанай Дыяклетыянам і ГалерыемГалерый на сайце imperiumromanum.com.

Літаратура

Спасылкі Манеты Галерыя

Катэгорыя:Рымскія імператары IV стагоддзя