Прэзідэнт Чарнагорыі (чарнагор. Предс́едник Црне Горе, Predśednik Crne Gore) — глава выканаўчай улады ў Чарнагорыі.

Рэзідэнцыя прэзідэнта размешчана ў Цэтынэ, каралеўскай сталіцы Чарнагорыі, у Блакітным палацы, які першапачаткова быў пабудаваны для Данілы II Пятровіча-Негаша.

Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта складае 5 гадоў, з правам аднаразовага перавыбрання. Прэзідэнт абіраецца на прамых выбарах усеагульным таемным галасаваннем. Мандат прэзідэнта можа быць падоўжаны ў выпадку аб’яўлення ваеннага становішча на час яго ўвядзення. Мандат прэзідэнта спыняецца ў выпадку яго заканчэння, пры яго ануляванні, або пры адстаўцы прэзідэнта. Прэзідэнт можа быць таксама адкліканы Скупшчынай, пасля чаго Канстытуцыйны суд павінен вырашыць, ці была парушаная прэзідэнтам Канстытуцыя.

Паўнамоцтвы прэзідэнта Прэзідэнт у рамках канстытуцыйных паўнамоцтваў: Прадстаўляе рэспубліку ў краіне і за мяжой; Абнародуе законы; Прызначае выбары Скупшчыны; Прапануе дэпутатам Скупшчыны кандыдатуру прэм’ера і суддзяў Канстытуцыйнага суда; Прапануе Скупшчыны правядзенне рэферэндуму; Прадастаўляе амністыю за крымінальныя злачынствы; Узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі; Выконвае ўсе іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.

Прэзідэнт з’яўляецца членам Вышэйшага савета абароны.

Прэзідэнты Прэзідэнтамі Чарнагорыі ў гады яе існавання ў 1992—2003 у якасці складовай часткі СРЮ, а пазней, у 2003—2006, ССЧ з’яўляліся наступныя асобы: №Прэзідэнт ФатаграфіяПачатак паўнамоцтваўСканчэнне паўнамоцтваўПартыя1Момір Булатавіч23 снежня 199015 студзеня 1998Камуністычная партыя Чарнагорыі (да 1990 года) Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі (1990-1997) Сацыялістычная народная партыя Чарнагорыі (1997-2001) Народная сацыялістычная партыя Чарнагорыі (2001-2009) Беспартыйны2Міла Джуканавіч15 студзеня 199825 лістапада 2002Камуністычная партыя Чарнагорыі (да 1991 года) Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі (з 1991 года)в. а..Філіп Вуянавіч25 лістапада 200219 мая 2003Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыів. а..Драган Куёвіч19 мая 200322 мая 2003Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі3Філіп Вуянавіч22 мая 200320 мая 2018Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі4Міла Джуканавіч20 мая 201820 мая 2023Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі5Якаў Мілатавіч20 мая 2023Дзеючы прэзідэнтЕўропа зараз!

Спасылкі Афіцыйны сайт

Чарнагорыя