Буран — стэпавая мяцеліца. Буранам называюць пургу ў стэпавай мясцовасці, напрыклад у Башкартастане, Арэнбургскай вобласці Расіі, Казахстане, паўднёвых раёнах Украіны і стэпавай частцы Крыму.

Казахстан У Казахстане даволі выразна падзяляюць мяцеліцу са снегападам і павышэннем тэмпературы паветра, якая звычайна выклікаецца цыклонамі і цёплымі франтамі, і буран, што дзьме пры адсутнасці ападкаў, пры ясным небе, пры антыцыклоне, пры тэмпературы паветра да −30 °C і ніжэй. Пры буране амаль заўсёды ўзнікае замець, якая ўтварае снежныя заносы, а на дарогах перамёты, якія складаюцца з халоднага ўшчыльненага снегу. Пры буране працягласцю некалькі сутак даволі часта паралізуецца рух на асноўных аўтамагістралях і абмяжоўваецца выезд аўтатранспарту за межы населеных пунктаў . Ахвярамі буранаў штогод становяцца дзясяткі чалавек.

Літаратура Кириков С. В. По Южному Уралу и Башкирии. — : Изд-во Моск. ун-та, 1989. — 172 с.

Крыніцы

Катэгорыя:Перанос снегу