Керстын Гір (нар. ) — нямецкая пісьменніца, вядомая таксама пад псеўданімамі Jule Brand і Sophie Bérard.
Біяграфія Керстын Гір нарадзілася ў Бергіш-Гладбаху, Германія. Вывучала нямецкую і англійскую літаратуру і музыказнаўства, затым перавялася на факультэт бізнесу і псіхалогіі стасункаў — скончыла з дыпломам педагога.
У 1995 годзе пачала пісаць жаночыя раманы. І адразу дасягнула поспеху: раман «Männer und andere Katastrophen» («Мужчыны і іншыя катастрофы») быў экранізаваны з Хайкэ Макач у галоўнай ролі. Затым Керстын перайшла да іранічнай жаночай прозы. У 2005 годзе яе раман «Ein unmoralisches Sonderangebot» («Непрыстойная прапанова») быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй DeLiA як лепшы нямецкі любоўны раман.
У 2009 годзе Керстын паспрабавала сябе ў жанры моладзевай фантастыкі: трылогія «Таймлес» мела немалы поспех, і ў 2013 годзе выйшла нямецкая экранізацыя першай часткі «Таймлес. Рубінавая кніга».
Сёння Керстын жыве разам з мужам, сынам, двума катамі, трыма ручнымі курыцымі і залатымі рыбкамі ў вёсцы недалёка ад Бергіш-Гладбаха.
Бібліяграфія (выбраная)
Цыклы твораў Трылогія каштоўных камянёў — Таймлес / Edelstein Trilogie Рубінавая кніга / Rubinrot (2009) Сапфіравая кніга / Saphirblau (2010) Ізумрудная кніга / Smaragdgrün (2011)
Geschichte der Familie Le Ber Lavendelnächte (2001) Vom Himmel ins Paradies (2002)
Judith Raabe Männer und andere Katastrophen (1996) Fisherman’s Friend in meiner Koje (1998)
Kati Zur Hölle mit den guten Sitten! (1999) Der Teufel und andere himmlische Liebhaber (2001)
Matilda, Caroline und Franziska Ein Single kommt selten allein (1996) Liebe im Nachfüllpack (1996) So angelt man sich einen Typ (1997) Drei Männer sind einer zuviel (1997) Sag nicht, ich hätte dich nicht gewarnt! (1997) Sex zu zweit, das geht zu weit (1999) Schluss mit lustig (1999)
Mütter-Mafia Die Mütter-Mafia (2005) Die Patin (2006) Gegensätze ziehen sich aus (2009) Die Mütter-Mafia und Friends (2011) Das Mütter-Mafia-Buch: Die Kunst den Alltag zu feiern (2013) Der Mütter-Mafia-Kalender: Die Kunst den Alltag zu feiern (2013)
Silber Silber — Das erste Buch der Träume (2013)
Таксама шэраг твораў былі напісаны пад псеўданімамі Jule Brand і Sophie Bérard.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменніцы Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі