Каджу́ны (, ) — этнаграфічная група амерыканцаў французскага паходжання на поўдні ЗША. Жывуць таксама ў Канадзе. Агульная колькасць (2022 г.) — 57 000 чал.Cajun Размаўляюць на каджунскім дыялекце французскай мовы.

Паходжанне Каджуны з'яўляюцца прамымі нашчадкамі каланістаў з Акадыі, адной з першых французскіх калоніяў у Паўночнай Амерыцы (Новая Шатландыя), заснаванай у 1606 г. У выніку англа-французскіх войнаў XVIII ст. яны былі пераселены брытанцамі ў 1755 - 1763 гг. ў Луізіяну. Гэта перасяленне ўвайшло ў гісторыю пад назвай Вялікага ўзрушэння (Le Grand Dérangement). Сама назва каджунаў паходзіць ад французскага les Acadiens ("акадыянцы"). Рэгіён іх пасялення ў Луізіяне атрымаў назву Акадыяны.

Гісторыя Каджуны пасяляліся пераважна на ўсходнім беразе Місісіпі, у землях, якія ў 1762 - 1800 гг. кантраляваліся іспанцамі. Іспанскія ўлады імкнуліся не ўмешвацца ў справы перасяленцаў. У гады Амерыканскай рэвалюцыі яны змагаліся на баку іспанцаў супраць брытанцаў. У канцы XVIII ст. каля 1500 каджунаў пераехалі ў Новы Арлеан, аднак большасць заставалася жыць у ізаляваным рэгіёне Акадыяны.

У 1800 г. Усходняя Луізіяна перайшла пад кантроль Францыі. У 1803 г. яна была куплена ЗША. Паколькі Акадыяна лічылася не самай прывабнай для ўкладання грошаў тэрыторыяй, то амерыканскія каланісты звычайна грэбвалі перасяляцца сюды. Невялікая колькасць англамоўных і нямецкамоўных перасяленцаў асімілявалася сярод каджунскай большасці. Таму на землях, населеных каджунамі, не адбывалася хуткіх пераўтварэнняў, як гэта здарылася ў астатняй Луізіяне пасля далучэння да ЗША, хаця адносіны паміж амерыканцамі і франкамоўным насельніцтвам Акадыяны заўсёды заставаліся дастаткова напружанымі.

У першай палове XX ст. быў уведзены закон аб абавязковай адукацыі, які пазбавіў каджунаў права наведваць школы з навучаннем на французскай мове. У звычайных школах назіраліся канфлікты паміж англамоўнымі настаўнікамі і франкамоўнымі вучнямі. Толькі ў гады II Сусветнай вайны, калі салдаты-каджуны служылі ў арміі ЗША перакладчыкамі, адносіны да іх палепшыліся. З сярэдзіны 1950-ых гг. назіралася ўзнаўленне сувязяў каджунаў з франкаканадцамі. У 1968 г. была створана Рада па развіццю французскай мовы ў Луізіяне.

У 1980 г. улады ЗША афіцыйна прызналі каджунаў этнічнай групай з адпаведнымі правамі захоўваць мову і культуру.

Традыцыйная культура Традыцыйнымі заняткамі каджунаў былі земляробства, рыбалоўства, паляванне, гандаль. У наш час пераважаюць малыя нуклеарныя сем'і, але да сярэдзіны XX ст. сыны звычайна працягвалі жыць з бацькамі пасля жаніцьбы. Цесныя сямейныя адносіны захоўваюцца і ў наш час.

Значную ролю адыгрываюць кантакты і ўзаемадапамога знутры абшчыны. Стрыжнем абшчыннага ладу выступае каталіцкі касцёл. Тыя з каджунаў, хто прымае пратэстантызм, звычайна пазбягаюцца іншымі абшчыннікамі, лічацца адарванымі ад грамадства. Другім важным стрыжнем, які дапамагае захоўваць супольнасць, з'яўляюцца сумесныя святы (Мардзі-Гра, Вялікдзень, Каляды і інш.) і фестывалі.

У ЗША і за іх межамі добра вядома каджунская музыка, у якой галоўную ролю адыгрываюць музычныя інструменты скрыпка і акардэон. Пад яе ўплывам узнік папулярны музычны стыль зайдэка. Акрамя таго, сама каджунская музыка стала падзяляцца на розныя напрамкі — традыцыйная каджунская, тэхаскі свінг, танцавальная каджунская, каджунскі "рэнесанс" і інш.

Асаблівасцямі таксама адрозніваецца каджунская кухня. Яна заснавана на выкарыстанні мясцовых даступных прадуктаў (рыс, кукуруза, бульба, цукровы трыснёг, мяса, рыба). Значная частка страваў тушыцца ў печы ў чыгунах. Мяса і рыба гатуюцца на пару і смажацца на ражне. Папулярнасцю карыстаюцца запечаныя каджунскія каўбаскі.

Спасылкі

History of Acadiana Le pays Cajun Roots of Cajun culture What is the difference between Cajun Music and Zydeco? Cajun Music Has Gone Through Many Changes

Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Раманскія народы