Футшто́к — рэйка з нанесенымі на яе дзяленнямі, прызначаная для вымярэння ўзроўню вады.

Усталёўваецца на вадамерных пастах. Асноўныя марскія футштокі прызначаны таксама для вызначэння сярэдняга ўзроўню мора і ўстанаўлення пачатковага ўзроўню адліку абсалютных вышынь і глыбінь.

У Расіі, Беларусі і большасці іншых краін былога СССР абсалютныя вышыні пунктаў зямной паверхні адлічваюць ад сярэднешматгадовага ўзроўню Балтыйскага мора, вызначанага ад нуля Кранштацкага футштока.

Літаратура

Спасылкі Кронштадтский футшток

Катэгорыя:Геадэзія