thumb|right| 250px|Правінцыя Сірыя на карце Рымскай імперыі часоў Адрыяна (117-38 гг) thumb|right|250px|Правінцыя Сірыя на карце Рымскай імперыі right|thumb|250px|Рымская мазаіка з Антыёхіі, Луўр.

Сірыя — была рымскай правінцыяй. Далучана ў 64 годзе да н.э. Пампеем, як следства яго ваеннай прысутнасці пасля перамогі ў Трэцяй Мітрыдатавай вайне. Яна заставалася пад уладай Рыма, а потым і Візантыі, на працягу сямі стагоддзяў, да 637 г., калі пала падчас арабскіх заваяванняў.

Перыяд прынцыпату Сірыйская армія складалася з трох легіёнаў і абараняла парфянскую мяжу. У 69 г. сірыйскія войскі падтрымалі новага імператара Веспасіяна. З канца II стагоддзя некалькі знатных сірыйцаў уваходзілі ў Рымскі сенат, напрыклад, Тыберый Клаўдзій Пампеян і Гай Авідзій Касій. У 193 г. ад правінцыі адлучылася т.зв. Полая Сірыя. У III стагоддзі сірыйцы нават дасягнулі імперскай улады, стварыўшы дынастыю Севераў. З 260 па 273 гг. Сірыя была часткай Пальмірскага царства, якое адкалолася ад імперыі.

Перыяд дамінату Пасля рэформаў Дыяклетыяна абедзве правінцыі сталі часткай дыяцэзіі Усход Oxford Dictionary of Byzantium (под ред. А. П. Каждана). — Oxford University Press, 1991.. У 330—350 гг. з тэрыторый Полай Сірыі уздоўж заходняга берага Еўфрата і былой вобласці Камагена была створана Еўфрацкая правінцыя, са сталіцай Іераполіс. Затым, пасля каля 415 г., Полая Сірыя падзялілася на Syria I, са сталіцай у Антыёхіі, і Syria II, са сталіцай ў Апамеі на Аронце.

Візантыйскі перыяд У 528 г. імператар Юстыніян I з тэрыторый абедзвюх правінцый вылучыў невялікую прыбярэжную правінцыю Феадорыю. Рэгіён заставаўся адным з найважнейшым у Візантыйскай імперыі. У 609—628 гг. ён быў акупаваны Сасанідамі, затым адноўлены імператарам Іракліем I, але зноў страчаны з-за мусульманскіх заваяванняў пасля бітвы пры Ярмуку і падзення Антыёхіі ў 637 г.

Гл. таксама Апаладор з Дамаска

Катэгорыя:Правінцыі Рымскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Сірыі