Васілёк раскідзісты (Centaurea diffusa) — від кветкавых травяністых лугавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Двухгадовая расліна, шаравата-зялёная, шурпатая, больш-менш павуціністая. Сцёблы вышынёй 15—20 см, прамастаячыя, да аснавання разгалінаваныя. Прыкаранёвыя і ніжнія сцябловыя лісце чарашковае, двойчы пёрыстарассечанае, на вузкалінейныя, суцэльныя, завостраныя долі. Верхнія лісці сядзячыя, суцэльныя. Кошыкі адзінкавыя, на канцах шматлікіх галінак рознай даўжыні, утвараюць разгалістыя, мяцёлкавыя суквецці. Кветкі ад бледна-ружовых да бялёсых або белых. Плады — сямянкі, бураватыя са злёгку прыкметным чубком або без яго. Цвіце ў ліпені—верасні. Плады спеюць у жніўні—кастрычніку.
Экалогія
Расце на стэпавых участках, камяністых схілах, прыморскіх пясках. Пустазелле.
Распаўсюджанне
Галарктычны стэпавы від. Сустракаецца ва Украіне ва ўсіх раёнах, акрамя паўночных, у Беларусі.
Выкарыстанне
Добры меданос. Вельмі засухаўстойлівая расліна. Чым гарачэй і сушэй лета, тым больш нектаравыдзяленне. Мёд светлы, празрысты, з тонкім водарам, але гаркаваты на смак у першыя два—тры тыдні.
Літаратура , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.
Спасылкі
Centaurea diffusa Lam. (Василек раскидистый) // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Васілёк Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1785 годзе