«Bastille» (стылізавана як BΔSTILLE) — англійскі інды-рок гурт, заснаваны ў Лондане ў 2010 годзе. Першапачаткова ствараўся ў якасці сольнага праекта спевака, прадзюсара і аўтара песень Дэна Сміта, які пазней і вырашыў стварыць гурт.

Пра гурт Назва гурта звязана з Днём узяцця Бастыліі, таму што Дэн Сміт нарадзіўся ў гадавіну яго святкавання — 14 ліпеня.

Дэбют Bastille адбыўся ў чэрвені 2011 года з бісайдам «Flaws» / «Icarus», які быў выпушчаны на незалежным лэйбле Young & Lost Club. Гурт звярнуў на сябе ўвагу пасля таго, як павыкладываў у Сеціва некалькі дадатковых трэкаў, якія дапамаглі атрымаць падтрымку ў яго развіцці. У Bastille атрымалася выступіць на некалькіх буйных брытанскіх фестывалях, у тым ліку на Glastonbury, Isle of Wight і Blissfields.

27 красавіка 2012 года Bastille дэбютуюць на Virgin Records з сінглам «Overjoyed». Далей выйшлі сінглы «Bad Blood», «Flaws» і «Pompeii». Менавіта «Pompeii» прынёс поспех гурту і дасягнуў 2-га месца ў афіцыйным хіт-парадзе сінглаў Вялікабрытаніі, а таксама заняў 1-ае месца ў чарце Шатландыі. 4 сакавіка 2013 года адбыўся рэліз дэбютнага альбома Bad Blood, які дасягнуў вяршыні чарта альбомаў Вялікабрытаніі. 17 ліпеня таго ж года гурт выпускае ў якасці сінгла «Things We Lost In The Fire».

Склад гурта Дэн Сміт — лідар гурта, вакал Крыс 'Вудзі' Вуд — ударныя, бэк-вакал Уіл Фаркварсан — гітара, бэк-вакал Кайл Сіманс — клавішныя, бэк-вакал

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Bad Blood (2013) Wild World (2016) Doom Days (2019) Give Me the Future (2022) "&" (2024) Сінглы «Flaws» / «Icarus» (2011) «Overjoyed» (2012) «Bad Blood» (2012) «Flaws» (2012) «Pompeii» (2013) «Laura Palmer» (2013) «Things We Lost In The Fire» (2013) «Of The Night» (2013) «Locked out of Heaven» (cover, 2012) «Pompeii» (Audien Radio Edit)

Відэакліпы

«Overjoyed» «Bad Blood» «Flaws» «Pompeii» «Laura Palmer» «Thinghs We Lost In The Fire»

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музычныя калектывы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2010 годзе