Абляпі́ха крушынападо́бнаяНазва згодна з (Elaeagnus rhamnoides) — двудомны куст або дрэва, біялагічны від роду сямейства . Распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўразіі.

Каштоўная лекавая і дэкаратыўная расліна. У якасці гаючай расліны абляпіха выкарыстоўвалася са старажытных часоў. Згадкі пра абляпіху можна сустрэць у працах старажытнагрэчаскіх навукоўцаў і пісьменнікаў.

Назва

У сучаснай наменклатуры абляпіха крушынападобная носіць назву Elaeagnus rhamnoidesElaeagnus rhamnoides (L.) A.Nelson.

Ранейшая родавая назва Hippophae — лацінізаваная форма грэчаскай назвы расліны hippophaes паходзіць ад hippos — конь і phaos — бляск: лічылася, што коні, выкармленыя лісцем абляпіхі, мелі асабліва бліскучую шкуру; лацінізаваны відавы эпітэт rhamnoides паходзіць ад назвы крушыны — rhamnos і oides — падобны.

Батанічнае апісанне

Мнагаствольны лістападны куст, радзей дрэва, вышыня якога дасягае звычайна 1-3 м, а часам 3-6 м, да 15 м.

Парасткі

Маладыя парасткі серабрыстыя, апушаныя; шматгадовыя — пакрытыя цёмна-бурай, амаль чорнай маршчыністай карой. Скарочаныя парасткі са шматлікімі доўгімі калючкамі 2-7 см даўжынёй. Парасткі рознага ўзросту ствараюць круглявую, пірамідальную або разгалістую крону.

Каранёвая сістэма

Каранёвая сістэма абляпіхі развіваецца блізка да паверхні, не глыбей 40 см, распаўсюджваючыся на шырокай плошчы. Яе складаюць шкілетныя, паўшкілетныя, слабагалінаваныя карані, на якіх утвараюцца клубеньчыкі, што змяшчаюць азотфіксуючыя бактэрыі, з дапамогай якіх абляпіха засвойвае атмасферны азот.

Лісце

Лісце чарговае, простае, лінейнае ці лінейна-ланцэтападобнае, без прылісткаў, зверху цёмна-зялёнае або шаравата-зялёнае, знізу жаўтлява-бела-серабрыстае, з характэрнымі падгарнутымі краямі. На верхавіне тупаватае, радзей злёгку завостранае, сядзіць збліжана. Даўжыня 2-8 см, шырыня да 1 см.

Кветкі

Абляпіха — двухдомная расліна, на адных кустах вырастаюць жаночыя кветкі, з якіх утвараюцца плады, на іншых — мужчынскія, пылок якіх апыляе з дапамогай ветру жаночыя кветкі. Кветкі правільныя, з простым кубкападобным калякветнікам; тычынкавыя кветкі знаходзяцца на вельмі кароткіх сцеблах, сабраны ў кароткія суквецці — каласы, яны дробныя, з глыбокадвухраздзельным жаўтаватым калякветнікам і чатырма тычынкамі, пялёсткаў не ўтвараюць; песцікавыя кветкі размешчаны ў пазухах галінак і калючак, на вельмі кароткіх кветаножках, яны зеленаватыя, малапрыкметныя, з трыбчастым двухлопасцевым калякветнікам. Песцік адзін, завязь верхняя.

Формула кветкі: і .

Плады

Плады авальныя або круглыя гладкія касцянкі, 7-8 мм даўжынёй, жаўтлява-залацістага, чырвонага або аранжавага колеру, з адной костачкай, бліскучыя, сакавітыя, са своеасаблівым смакам і пахам, якія нагадваюць пах ананаса. Яны сядзяць густа, нібыта абляпляючы сцябло. Костачка даўгавата-яйкападобная, цёмна-карычневая, часам амаль чорная, бліскучая, да 5 мм даўжынёй.

Цвіце абляпіха ў красавіку — маі, да распускання лісця або адначасова з ім. Плады спеюць у жніўні — верасні. Яны густа пакрываюць галінку, як бы абляпляюць яе, адкуль і назва. Плады трымаюцца на галінах да сярэдзіны вясны. Плоданашэнне абляпіхі пачынаецца на 3-4 год пасля пасадкі, у сярэднім адзін куст дае 10-12 кг пладоў.

У культуры размнажаецца стратыфікаваным насеннем, каранёвым параснікам, тронкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

У дзікім стане распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Еўропы, на Каўказе, у Заходняй і Сярэдняй Азіі (Цянь-Шань, Паміра-Алай, Джунгарскі Алатау, Тарбагатай, Саурскі хрыбет), ва Усходніх Саянах, Манголіі , Кітаі, заходзіць у трапічныя раёны Пакістана і Індыі.

На Беларусі інтрадукавана ў канцы ХІХ стагоддзя, трапляецца ў садах, парках, прысадах уздоўж дарог.

Расліна атрымала шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Расіі. Расце ў еўрапейскай частцы, на Паўночным Каўказе, у Заходняй і Усходняй Сібіры, на Алтаі, у паўночных абласцях Казахстана, сустракаецца ў Калінінградскай вобласціПаводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі)..

У натуральным стане ва Украіне расце ў дэльце Дуная (Адэская вобласць), ствараючы на пясчаных пагорках густыя зараснікі. Культывуецца па ўсёй Украіне ў полеахоўных палосах, у ахоўных насаджэннях уздоўж дарог, у садах і парках. Уваходзіць у лік куставых парод для групавых пасадак пры азеляненні населеных пунктаў.

У натуральных умовах звычайна прымеркавана да поймаў рэк і берагоў азёраў, як прымешка да вярбова-таполевых пойменных лясоў. Разводзіцца ў садах і парках як дэкаратыўная расліна.

Абляпіха — святлалюбная з першага года жыцця і марозаўстойлівая расліна, здольна пераносіць маразы да 45 градусаў і ніжэй. У пладаносных дрэў адбываецца штогадовае засыханне ніжніх галін і галінак, што прыводзіць да самаразрэджання кроны дрэва і зрушэння пладаноснай зоны на перыферыі.

Абляпіха аддае перавагу друзлым глебам, з багатым утрыманнем арганічных рэчываў і фосфару. Прыродныя месцы распаўсюджвання адрозніваюцца высокай сухасцю паветра, хоць яе каранёвая сістэма аддае перавагу ўвільготненым месцам распаўсюджвання, характэрным для далін рэк і марскога ўзбярэжжа. Абляпіха здольная пераносіць залішняе пераўвільгатненне і нават працяглыя перыяды затаплення. Асабліва добра яна расце на участках з высокім узроўнем грунтавых вод і праточным увільгатненнем. За кошт каранёвых парасткаў-зародкаў утварае шырокія зараснікі.

Прыродныя зараслі абляпіхі памяншаюцца.

Шкоднікі і хваробы Вялікія страты ўраджаяў абляпіхі крушынападобнай у культуры наносіць , якая пашкоджвае вялікую частку пладоў на кожнай пашкоджанай расліне. Лісце пашкоджваецца грыбамі-ўзбуджальнікамі вертыцылёзнага вілту (завядання) і і параўнальна нядаўна выяўленай .

Раслінная сыравіна

Збор і перапрацоўка

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод свежы (). Збіраюць плады ў перыяд іх паспявання па дасягненні імі поўнай тэхнічнай спеласці, калі яны набываюць уласцівыя пладам гэтай расліны памер і жоўта-аранжавую або аранжавую афарбоўку, пругкія і пры зборы не расціскаюцца. Такія плады назапасілі найбольшую колькасць алею і іншых біялагічна актыўных рэчываў. Лепш збіраць плады, калі на іх няма вады, паколькі ў такім выпадку яны менш пэцкаюцца.

Абляпіху збіраюць шляхам «сашморгвання» галін, выскубання, стрэсвання, рэзкай пладаносных галін з дапамогай розных прыстасаванняў. Плады выскубаюць рукамі індывідуальна па ягадцы адразу пасля даспявання пладоў і да таго часу, пакуль яны не пачалі пераспяваць. Сашморгванне праводзяць драцянымі пінцэтамі з загнутымі канцамі. Пры гэтым згінаюць галінку і заціснутымі канцамі пінцэта некалькі разоў праводзяць па ёй з розных бакоў, абчэсваючы плады ў зручную тару. Радзей плады збіраюць шляхам абтрасання з раслін пладоў пасля замаразкаў, рассцілаючы пад кустамі тканіну і страсаючы мёрзлыя плады. Таксама часам пладаносную галінку згінаюць над тарай і «бітай» б’юць па галінцы, пры гэтым плады цалкам абсыпаюцца. З дапамогай тканіны, замацаванай на двух жэрдзях, збіраюць абляпіху з зараснікаў па берагах рэк і ручаёў. Збор пладоў лепш весці ў ранішнія і вячэрнія гадзіны, калі тэмпература паветра самая нізкая.

Пры зборы пладоў абломваецца шмат галінак з генератыўных пупышкамі, на ствалах з’яўляюцца драпіны, на якіх увесну пасяляюцца шкоднікі і хваробы. Таму нават у малазаснежаных раёнах з устойлівым зніжэннем тэмпературы ў апошні час пачалі адмаўляцца ад зімовага збору пладоў.

Плады аддзяляюць ад галінак, сартуюць і ссыпаюць у тару. Прадукцыйнасць збору 20 і больш вёдраў на чалавека ў дзень. Абляпіха высокаўраджайная расліна, з аднаго куста можна сабраць да 4,5 кг пладоў, а з 1 га культурных зараснікаў — каля 2 т. Замарожаныя і ачышчаныя ад прымешак плады пакуюць у ільняныя мяшкі не больш за 70 кг нета і адпраўляюць на завод.

Плады ў замарожаным стане захоўваюць вітаміны 6 месяцаў.

Кару збіраюць ранняй вясной; лісце — на працягу вегетацыйнага перыяду.

Хімічны склад Плады абляпіхі адносяць да полівітамінавых. Яны ўтрымліваюць правітамін А (да 10, 9 мг%) і вітаміны (B1, B2, B3, B6, C (да 450 мг%), E, К і інш.). Плады ўтрымліваюць 3-6 % цукроў (глюкоза і фруктоза), арганічныя кіслоты (да 2,5 %) — яблычную, вінную і інш., дубільныя рэчывы, жоўты фарбавальны пігмент, кверцэцін, тлусты алей (9 % у мякаці, 12 % у костачках). У лісці і кары знойдзеныя алкалоід гіпафаін (да 0,4 %), аскарбінавая кіслата і да 10 розных дубільных рэчываў, у кары — да 3 % тлустага алею іншага складу, чым у пладах і насенні.

У сартавой абляпісе змяшчаецца больш цукроў, чым у пладах дзікарослай, таму птушкі хутчэй аб’ядаюць культурныя дрэвы.

У пладах назапашваецца тлусты алей, які складаецца з трыацылгліцэрынаў з насычанымі і ненасычанымі тлустымі кіслотамі, сярод апошніх пераважаюць монаненасычаныя (пальмітаалеінавая, алеінавая) кіслоты; пекцінавыя рэчывы, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, флаваноіды, нікацінавая і фоліевая кіслоты, макра- і мікраэлементы (бор, жалеза, цынк, медзь, марганец, калій, кальцый), цукры і некаторыя віды раслінных антыбіётыкаў.

Алей з мякаці пладоў мае ярка-аранжавую афарбоўку, з насення — жаўтлявую. Алей з насення і мякаці некалькі адрозніваецца па складзе. Алей з мякаці пладоў змяшчае да 0,350 % караціну і караціноіды, тыямін і рыбафлавін, у даволі вялікай колькасці (0,165 %) такаферол і значную колькасць незаменных тлустых кіслот.

У культуры

Абляпіха крушынападобная разводзіцца дзеля пладоў, вядзецца яе селекцыя і выведзена мноства сартоў, якія вырошчваюцца ў прамысловых маштабах, прычым у Расіі галоўным чынам — у Сібіры, дзе па дадзеных пад яе пасадкамі занята больш за 5 тысяч га.

Марозаўстойлівасць абляпіхі дазваляе вырошчваць яе ў паўночных раёнах. Пасля таго як былі ўсталяваныя гаючыя ўласцівасці пладоў і масла абляпіхі, яе сталі культываваць як каштоўную вітамінавую расліну і пачалі вырошчваць на прысядзібных участках і на прамысловых плантацыях.

Селекцыя У Расіі абляпіха крушынападобная ўведзена ў культуру НДІ садаводства Сібіры па ініцыятыве , дзе за паўстагоддзя па стане на 2011 год выведзена каля 40 сартоў, у тым ліку буйнаплодныя сарты Августина, Ажурная, Жемчужница і іншыя; такія аптымізаваныя па часу цвіцення і колькасці пылка сарты мужчынскіх раслін для эфектыўнага апылення жаночых, як Алей, Гном.

Размнажэнне

Добра размнажаецца тронкамі. Для гэтага іх у пачатку вегетацыі наразаюць даўжынёй 40 см. У выкапаны роў (шырыня — 10, глыбіня — 30 см), засыпаны сумессю рачнога пяску і гумусаванай глебы (1: 1), тронкі закопваюць у 3 см адзін ад аднаго, пакідаючы зверху дзве пупышкі (у першыя гады абляпіха дае стрыжневы корань і мала разрастаецца). Верхні зрэз чаранкоў змазваюць садовым варам. Для лепшага ўкаранення тронкі зацяняюць і часта паліваюць. Можна размножваць абляпіху насеннем і адводкамі. Для захоўвання ў нашчадства гаспадарча каштоўных прыкмет і ўласцівасцяў выкарыстоўваюць вегетатыўны спосаб размнажэння.

Асаблівасці вырошчвання

Святлалюбная расліна, якая не трывае вырошчвання з іншымі дрэвамі і кустамі. Таму яе плантацыі варта ствараць пераважна чыстымі, з размяшчэннем пасадачных месцаў 3×4 м, або 4 м паміж шэрагамі і праз 2 м у шэрагу. Пры гэтым забяспечваюць раўнамернае размяшчэнне апыляльных (мужчынскіх) асобін сярод жаночых раслін: два шэрагі жаночых раслін сартавой абляпіхі трэба чаргаваць з адным камбінаваным побач, у якім кожная пятая па ліку расліна — мужчынская. Лік апыляльнікаў складае 7-8 % агульнай колькасці раслін.

На плантацыях абляпіхі, якія ўступілі ў фазу плоданашэння, плоданасіць да 40 % дрэў. Таму для павышэння ўраджайнасці неабходна замяніць мужчынскія асобіны на жаночыя. У прыватнасці, на ўчастку варта пакінуць не больш за 15 % мужчынскіх асобін.

Падрыхтоўку глебы варта пачынаць за год да пасадкі па сістэме чорнага пара. Глеба павінна мець друзлую структуру. У першыя 3-4 гады плантацыі абляпіхі патрабуюць стараннага дагляду, паколькі расліны гінуць пры зацяненні высокімі травамі і сельскагаспадарчымі культурамі, а таксама пры моцным задзярненні.