thumb|Вайскоўцы інжынерных войскаў у Пакістане thumb|Мостаўкладнік усталёўвае пераправу праз раку thumb|Cапёры падчас Вялікай Айчыннай вайны Сапёр (ад — весці сапы, падкопвацца) — асоба, якая знаходзіцца на службе ў інжынерных войсках, асноўнай задачай якіх з'яўляецца інжынернае забеспячэнне ваенных дзеянняў абарончага ці наступальнага характару.
Гістарычна задачамі сапёраў з'яўляліся: стварэнне падкопаў пад абарончыя збудаванні ці капанне траншэй для скрытнага набліжэння да пазіцый праціўніка; стварэнне ўласных фартыфікацыйных збудаванняў на лініі фронту; забеспячэнне перапраў праз рэкі, балоты; наладжванне ліній забеспячэння і аднаўленне разбураных аб'ектаў інфраструктуры; абясшкоджванне мін, ракет і снарадаў.
У бытавым ужыванні сапёрам завецца чалавек (не абавязкова вайсковец), які займаецца абясшкоджваннем мін і снарадаў, якія не разарваліся.
Гісторыя сапёрнай справы З'яўленне тэрміна «сапёр» адносіцца да XVII стагоддзя, калі так звалі вайскоўцаў, якія здзяйснялі падкопы пад крапасныя збудаванні праціўніка для іх наступнага разбурэння. У 1678 годзе сапёры былі вылучаны ў спецыяльныя часткі і падраздзяленні ў Францыі. У XVIII — XIX стагоддзях кола задач сапёраў паступова пашыралася.
У XX стагоддзі адбылася спецыялізацыя — і са складу сапёраў вылучыліся чыгуначнікі, паветраплавальнікі, аўтамабілісты і інш.
Вядомыя сапёры Андрэй Мікалаевіч Жук
Гл. таксама Сапёрная лапатка Інжынерныя войскі Сапёр, гульня
Катэгорыя:Інжынерныя войскі