Англі́йская мо́ва, радзей анге́льская мо́ва (саманазва: English language, English) — мова англа-фрызскай падгрупы заходняй групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і.
Дзяржаўная або афіцыйная мова Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Ірландыі (разам з ірландскай мовай), ЗША, Канады (разам з французскай мовай), Аўстраліі, Новай Зеландыі, а таксама больш за 70 дзяржаў Азіі, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі і Акіяніі. Адна з афіцыйных і працоўных моў ААН і большасці іншых міжнародных арганізацый[httpsold.bigenc.rulinguisticstext1821310 Английский язык].
Гісторыя Гісторыя англійскай мовы пачалася з трох германскіх плямёнаў, якія ўварваліся ў Брытанію ў V стагоддзі нашай эры. Гэтыя плямёны – англы, саксы і юты – прыйшлі з тэрыторый цяперашняй Даніі і паўночнай часткі Германіі праз Паўночнае мора.
У той час жыхары Брытаніі гаварылі на кельцкай мове, аднак захопнікі адціснулі кельтаў да заходніх і паўночных ускраін вострава – па сутнасці, туды, дзе цяпер размешчаны Уэльс, Шатландыя і Ірландыя. Англы называлі сваю краіну «Englaland», а іх мова называлася «Englisc» – адтуль і пайшлі словы «England» і «English».
Старажытнаанглійскі перыяд
Першапачаткова старажытнаанглійская мова была неаднароднай групай дыялектаў, што адлюстроўвала рознае паходжанне жыхароў Graddol, David; Leith, Dick and Swann, Joan (1996) English: History, Diversity and Change, New York: Routledge, p. 101, ISBN 0415131189.. У старажытнаанглійскі перыяд мовы (гаворкі) старажытнагерманскіх плямён англаў, саксаў і ютаў сфарміравалі 4 тэрытарыяльныя дыялекты: нартумбрыйскі, мерсійскі, уэсекскі, кентскі.
Заняпад паўночных і паўночна-ўсходніх зямель ад скандынаўскіх набегаў і палітычна-эканамічнае ўзмацненне Уэсекскага каралеўства (IX—XI ст.) прывялі да таго, што з часам пачаў пераважаць і стаў асновай для тагачаснай літаратурнай мовы, і іменна на гэтай гаворцы быў напісаны «Бэўвульф». Большасць помнікаў гэтага перыяду таксама захавалася ва ўэсекскай рэдакцыі. Мовы кельцкіх народаў захаваліся пераважна ў геаграфічных назвах.
У старажытнаанглійскай мове пазней адбыліся змены, звязаныя з дзвюма хвалямі нашэсцяў. Першай хваляй сталі носьбіты паўночнагерманскіх моў, калі і пачалі заваяванне і каланізацыю паўночнай часткі Брытанскіх астравоў у VIII і IX стагоддзях (гл. Данелаг). Другой хваляй было нашэсце ў краіну ў XI стагоддзі нарманаў, носьбітаў раманскай . Старанармандская мова развілася ў , а затым у , увёўшы ва ўжытак пласт слоў, звязаных з судоваю справай і дзяржаўным кіраваннем. Гэтыя дзве падзеі прывялі не толькі да пашырэння лексікону скандынаўскімі і нармандскімі словамі, але і да спрашчэння граматыкі стараанглійскай мовы, зрабіўшы яе такім чынам незвычайна адкрытаю для запазычання новых слоў з іншых моў.
Сярэднеанглійскі перыяд
Дадзены этап рахзвіцця англійская мовы ахоплівае перыяд 1066—1485 гг. У 1066 г. Англію заваявалі нарманы, якія зрабілі сваю (французскую) мову моваю эліты. Англійская існавала ў якасці народнай, маючы 3 асноўныя дыялектныя зоны — паўночную, цэнтральную, паўднёвую. Таксама на ёй размаўлялі рэшткі англа-саксонскай арыстакратыі. Але буйныя землеўладальнікі, якія належалі да англа-саксонскай большасці, патроху павялічвалі свой уплыў, нарманы ўсё болей асіміляваліся. Сярэднеанглійская мова ўзнікла на базе англа-саксонскай, з французскім уплывам. Творы Джэфры Чосера «Кентэрберыйскія апавяданні» і «Смерць караля Артура» Томаса Мэлары з’яўляецца самымі вядомымі ўзорамі мовы таго часу. Працэс пранікнення французскіх слоў у англійскую мову дасягае вяршыні ў 1250—1400 гг.
Гэты перыяд характарызаваўся значнымі змяненнямі фанетыкі і граматыкі пад уплывам французскай мовы. У прыватнасці старафранцузскае паходжанне мае большасць слоў, якое мае дачыненне да кіравання дзяржавай (акрамя германскіх king і queen — «кароль» і «каралева» адпаведна).
reign — караляваць, government — урад, crown — карона, state — дзяржава і г.д.; большасць арыстакратычных тытулаў: duke — герцаг, peer — пэр;
словы, якія тычацца вайсковай справы: army — армія, войска, peace — мір, battle — бітва, soldier — салдат, general — генерал, captain — капітан, enemy — вораг;
судовыя паняцці: judge — суддзя, court — суд, crime — злачынства;
царкоўныя паняцці: service — набажэнства (царкоўнае), parish — прыход.
Цікава, што слова, якія маюць дачэненне да гандлю і прамысловасці — французскага паходжання, а назвы простых рамёстваў — германскага. Прыклад першых: commerce — гандаль, industry — прамысловасць, merchant — купец. Аднак назвы большасці жывёл — германскія, а назвы мяса гэтых жывёл запазачыная з французская мовы, што заўважыў яшчэ Вальтэр Скот у рамане «Айвенга»:
прыклад першых:
ox — бык, cow — карова, calf — цяля, sheep — авечка, pig — свіння
прыклад другіх: beef (сучасн. фр. le bœuf) — ялавічына, veal (сучасн. фр. le veau) — цяляціна, mutton (сучасн. фр. le mouton) — бараніна, pork (сучасн. фр. le porc) — свініна і г.д.
Граматычная структура мовы мяняецца і далей: імянныя і дзеяслоўныя канчаткі спачатку змешваюцца, а потым, у канцы гэтага перыяду, амаль цалкам знікаюць. У прыметніках акрамя канчаткаў, што раней утваралі параўнальныя ступені, з’яўляюцца дадатковыя словы more ‘болей’ і most ‘найболей’. У перыяд 1400—1483 гг. адбываецца перамога лонданскага дыялекту над іншымі. Лонданскі дыялект узнік на базе сінтэзу паўднёвых і цэнтральных дыялектаў. У фанетыцы адбываецца так званы Вялікі зрух галосных.
У выніку міграцыі часткі брытанцаў на тэрыторыю ірландскага графства Уэксфорд у 1169 годзе сфарміравалася мова ёла, якая знікла ў сярэдзіне XIX ст.
Новаанглійскі перыяд У XVI—XVII ст. складваецца ранняя новаанглійская мова. Перыяд , да якога адносяцца творы Уільяма ШэкспіраCercignani, Fausto (1981) Shakespeare’s Works and Elizabethan Pronunciation, Oxford, Clarendon Press. і Біблія караля Якава, звычайна адлічваюць прыблізна ад 1550. Пасля таго, як Злучанае Каралеўства стала каланіяльнай дзяржавай, англійская мова служыла «лінгва франка» для калоній Брытанскай імперыі. У паслякаланіяльны перыяд некаторыя з новаствораных нацый, у склад якіх уваходзілі носьбіты некалькіх розных , выбралі англійскую мову ў якасці лінгва франка, каб пазбегнуць палітычных складанасцей, звязаных з узвышэннем аднае аўтахтоннае мовы над астатнімі. У выніку разрастання Брытанскай імперыі, англійская мова была прынята ў Паўночнай Амерыцы, Індыі, Аўстраліі і многіх іншых рэгіёнах. Працэс распаўсюджвання англійскай мовы ўзмацніўся з ростам ролі ЗША ў міжнародных адносінах у сярэдзіне XX ст. На пачатак XXI стагоддзя, англійская мова з’яўляецца самай шырокаўжывальнай мовай за ўсю гісторыю.
У сувязі з засваеннем вялікай колькасці слоў з многіх іншых моў цягам сваёй гісторыі, сучасная англійская мова змяшчае шырокі слоўнікавы запас, са складаным і нерэгулярным правапісам, асабліва датычна галосных. Сучасная англійская асімілюе не толькі словы з іншых еўрапейскіх моў, але й моў з усяго свету. Оксфардскі слоўнік англійскай мовы налічвае больш за 250 тысяч розных слоў, не лічачы шматлікіх тэхнічных, навуковых і слэнгавых паняццяў«How many words are there in the English Language?» . Oxforddictionaries.com.«Vista Worldwide Language Statistics». Vistawide.com..
Алфавіт
Алфавіт англійскай мовы заснаваны на лацініцы і складаецца з 26 літар: з іх 6 галосных і 20 зычных. Галосныя: A, E, I, O, U, Y Зычныя: B, C, D, F, G, H, J, K, L, M, N, P, Q, R, S, T, V, W, X, Z Раней (да прыняцця англасаксамі хрысціянства) ужываліся англасаксонскія руны.
Граматыка
Акцэнты і дыялекты ў англійскай мове Англійская мова характарызуецца велізарнай разнастайнасцю акцэнтаў і дыялектаў.
Акцэнты Акцэнт – асаблівае вымаўленне гукаў і інтанацыі, характэрнае для пэўнай геаграфічнай вобласці або культурнай групы.
Адзінага брытанскага акцэнту няма, у самой Вялікабрытаніі існуе каля 40 тыпаў акцэнтаў (Accent Types). Найбольш папулярныя з іх: Нарматыўнае вымаўленне (Received pronunciation) – з рэгіянальнага пункту гледжання гэта паўднёва-англійскі акцэнт. Менавіта нарматыўнае вымаўленне прынята лічыць стандартным для літаратурнай англійскай мовы. «r» на канцы слоў практычна не вымаўляецца, а літара «a» у некаторых словах вымаўляецца крыху расцягнута («dance», «vase», «chance», «ask»). Арыстакратычны акцэнт (Posh accent) – акцэнт брытанскай каралеўскай сям’і і англійскай арыстакратыі. Гэтым акцэнтам карыстаюцца вядучыя і дыктары найбуйных брытанскіх СМІ і выкладчыкі ВНУ. Словы і ўсе зычныя тут вымаўляюцца павольна і выразна, таму такую прамову лёгка ўспрымаць на слых. Валійскі (Уэльскі) акцэнт (Welsh accent) – гучыць вельмі меладычна і рытмічна, нагадвае песню, дзе інтанацыя то павышаецца, то паніжаецца. Стандартнае received pronunciation у параўнанні з уэльскім акцэнтам гучыць больш роўна. Кокні (Cockney accent) – акцэнт працоўных ускраін Лондана. Адрозніваецца акругленнем дыфтонгаў, а таксама вельмі нязвыклым вымаўленнем міжзубных [ð] і [θ] (як «v» і «f»). Нярэдка знікаюць і пачатковыя літары некаторых слоў, а галосныя мяняюць сваё гучанне. З-за гэтых асаблівасцяў кокні часам называюць «лянівым» акцэнтам англійскай мовы (Lazy English). Ёркшырскі – гучыць даволі роўна і спакойна, тут няма рэзкіх скокаў. Цікавая асаблівасць у тым, што тут гук «ee» замяняецца на «eh» (калі ён размешчаны ў канцы слова). Да прыкладу, «windy» ёркшырцы прамаўляюць хутчэй як «win-deh». Шатландскі (Scottish accent) – працяглыя галосныя і дакладнае, працяглае «r». Ірландскі (Irish accent) – тут заўсёды выразна вымаўляецца літара «r», замест гукаў [θ, ð] ірландцы прамаўляюць глухія [t] і [d], а літара «i» часта вымаўляецца як «о».
Амерыканскіх акцэнтаў існуе не менш, чым брытанскіх. Практычна ў кожным штаце ЗША ёсць свой акцэнт. Агульны амерыканскі (General American) – прынята лічыць стандартам амерыканскай англійскай мовы. У ім адсутнічаюць выяўленыя прыкметы вымаўлення, якія можна суаднесці з нейкім асобным рэгіёнам, этнічнай ці сацыяльнай супольнасцю. Па сваім гучанні General American бліжэй за ўсё да манеры гаворкі жыхароў заходніх і цэнтральных рэгіёнаў ЗША. Галоўныя асаблівасці General American: выразна вымаўляюцца ўсе літары «r»; «а» у большасці слоў тыпу «class», «bath», «path», «ask» вымаўляецца як [æ]; «u» пасля «d», «n», «s», «t» чытаецца як [u:], а не [ju:]; часта «о» чытаецца як «а», да прыкладу, у словах «bother», «want», «hot». Нью-Йоркскі – характэрна звычка працягла і доўга прамаўляць галосныя «о» і «а», так што на слых яны больш падобныя на «aww». Іншы цікавы момант заключаецца ў тым, што ў складзе «re» (калі ён знаходзіцца ў самым пачатку слова), галосная вымаўляецца як «а». У выніку, напрыклад, «reward» гаворыцца як «ra-ward». Паўднёваамерыканскі – тэмп гаворкі больш павольны і спакойны, а ўся манера гаварэння больш паслабленая ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі ЗША. Галосныя больш расцягнутыя і нярэдка ператвараюцца ў дыфтонгі. Гэта з’ява нават атрымала сваю адмысловую назву - Southern drawl. Менавіта адсюль прыйшлі такія папулярныя сёння гутарковыя скарачэнні накшталт «gonna», «wanna», «lemme».
У канадскім дыялекце мудрагеліста змяшаліся рысы брытанскага і амерыканскага варыянтаў англійскай мовы. Але пераважаюць у ім усё ж рысы American English, а таксама заўважныя асобныя ноткі французскай мовы. Мабыць, самая вядомая рыса канадскага акцэнту – актыўнае выкарыстанне «eh». Гэтае літараспалучэнне можа служыць выклічнікам або ўзмацняльнікам выказвання.
Аўстралійскі дыялект лічыцца адной з самых складаных для вывучэння версій англійскай мовы, паколькі ў ёй аб'ядналася мноства акцэнтаў Злучанага Каралеўства. І, вядома, у кожным рэгіёне Аўстраліі сфармаваўся ўласны акцэнт. Тут шмат уласных унікальных слоў, скарачэнняў і выразаўКакие есть акценты английского языка?.
Дыялекты Дыялекты – разнавіднасці мовы, якія адрозніваюцца не толькі вымаўленнем, але і лексікай, граматыкай і нават фразеалогіяй.
На сёння існуе вялікая колькасць рэгіянальных дыялектаў англійскай мовы (брытанская англійская, шатландская англійская, амерыканская англійская, індыйская англійская і гэтак далей).