Каралінскі замак — фартыфікацыйнае збудаванне ў Караліне, прадмесці Пінска.

Гісторыя Заснаваны маршалкам вялікім літоўскім князем Янам Каралем Дольскім, які ў 1690 годзе атрымаў ад Сойма землі каля Пінска. Князь Дольскі пабудаваў прадмесце Каралін і замак, які меў ваенную і рэпрэзентатыўную функцыі, насупраць яго — касцёл Св. Карла Барамеуша.

Пасля смерці Яна Караля Дольскага замак спадчынай перайшоў да князёў Вішнявецкіх. Замак разбураны ў 1706 годзе войскамі шведскага караля Карла XII. Да пачатку XX ст. захаваліся руіны замка. Да цяперашняга часу захаваўся падземны ход, якім можна выйсці на бастыёны.

Архітэктура Замак пабудаваны ў новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэме, прамавугольны ў плане, меў памеры 76х38/46 метраў. Два паўднёвыя бастыёны выходзілі на Прыпяць і мелі невялікія памеры. Перад замкам быў роў шырынёй да 9 м з пад’ёмным мостам. На дзядзінцы стаяў палац.

Літаратура Ткачоў М. Каралінскі замак / Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Мн.: БелЭн, 2006. — 792 с. — С. 47.

Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Пінска Катэгорыя:Дольскія Катэгорыя:Вішнявецкія Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў 1706 годзе Катэгорыя:Каралін (прадмесце)