Аляксандр Пятровіч Саладкоў (нар. , Віцебск—) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія У 1984 годзе з адзнакай скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Працаваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце на пасадзе асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры нармальнай фізіялогіі, загадчыкам Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыяй. У 1991 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму «стрэсарныя змены функцыі каранарных сасудаў інтактнага і гіпертрафаванага сэрца». У 1998 годзе паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне ступені доктара медыцынскіх навук «Эндатэліяльны механізм стрэсарных змяненняў сасудзістага тонусу».

З 2001 па 2009 працаваў прарэктарам па навукова-даследчай рабоце ВДМУ. У 2005 годзе з адзнакай скончыў факультэт педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне».

З 21.04.2009 па 14.10.2013 года працаваў рэктарам установы адукацыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Трагічна загінуў у аўтакатастрофе пры выправе ў працоўную камандзіроўку.

Аўтар 2-х манаграфій, 6 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку навучальнага дапаможніка «Менеджмент і арганізацыйнае развіццё вышэйшай школы» (Днепрапятроўск, 2012), больш за 350 навуковых прац.

Аляксандр Пятровіч Саладкоў — сапраўдны член Нью-Ёркскай акадэміі навук, сапраўдны член таварыства эксперыментальнай біялогіі і медыцыны (ЗША), член Міжнароднай Акадэміі гуманізацыі адукацыі (Германія).

Саладкоў А. П. з’яўляўся дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання.

Літаратура

Солодков Александр Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 481—482. Солодков Александр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — Т. 7 : Снегирь-Ящерицын — С. 32.

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Члены Нью-Ёркскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Міжнароднай Акадэміі гуманізацыі адукацыі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання