Луцый Цэёній Комад Вер, больш вядомы як Луцый Вер (, цалкам , 15 снежня 130 — студзень 169) — рымскі імператар з 161 па 169 з дынастыі Антанінаў, суправіцель Марка Аўрэлія, свайго брата па ўсынаўленні (абодва былі ўсыноўлены імператарам Антанінам Піем).
Біяграфія Родны бацька Луцыя Вера, Луцый Элій Вер, быў недоўгачасовы час спадчыннікам імператарскай улады; быўшы ўсыноўлены імператарам Адрыянам, ён неўзабаве сканаў (1 студзеня 138), незадоўга да самога Адрыяна. Пасля гэтага малалетні Луцый Вер стаў «спадчыннікам другой чаргі», які павінен быў атрымаць у спадчыну імперыю пасля Антаніна Пія разам з Маркам Аўрэліем.
Пасля скону Антаніна Пія 7 сакавіка 161 Марк і Луцый сталі імператарамі-суправіцелямі (з часам гэта практыка стане цалкам звычайнай). Марк Аўрэлій, які ў той час ужо быў ва ўладзе, зрабіў Луцыя Вера сваім суправіцелем, хоць сенат уручыў уладу толькі Марку.Луцый Вер, Цэзар Аўрэлій Аўгуст
У адрозненне ад сур’ёзнага і ўдумлівага Марка, Луцый Вер не падрыхтаваўся да ролі імператара і жыў толькі ў сваё задавальненне, праводзячы час у застоллях і забавах (парой непрыстойных). Антычныя гісторыкі адносяцца да яго крытычна і параўноўваюць з Неронам. Зрэшты, Луцый Вер не быў жорсткім. Сам Марк Аўрэлій у сваіх філасофскіх «Разважаннях» падкрэслівае супярэчлівасць вобразу Вера: «…брат у мяне быў такі, які сваім норавам мог заахвоціць мяне паклапаціцца пра сябе самога, а разам цешыў мяне павагай і цеплынёй».
У 162—166 Вер камандаваў сіламі імперыі на Усходзе ў вайне з Парфянскім царствам. Падчас вайны ён аддаваўся сваім звычайным празмернасцям, але баязлівасці ці грэбавання сваімі воінамі не праяўляў. Па заканчэнні вайны Вер і Марк Аўрэлій зладзілі ў Рыме трыумф, а Луцый атрымаў яшчэ і мянушку «Армянскі» ().
Як і бацька, ён не адрозніваўся дужым здароўем і памёр меркавана ад апаплексічнага ўдару, не дажыўшы да 40 гадоў. Некаторыя гісторыкі лічаць, што прычынай яго смерці стала эпідэмія чумы, некаторыя гісторыкі кажуць пра воспу. Марк аплакваў Луцыя Вера, а сенат прылічыў яго да багоў («Боскі Вер»).
Літаратура
Катэгорыя:Абагаўлёныя манархі Катэгорыя:Рымскія імператары II стагоддзя