Фенаменалогія элементарных часціц - раздзел фізікі элементарных часціц, займаецца ужываннем тэарэтычных канцэпцый фізікі элементарных часціц для аналізу канкрэтных эксперыментаў.

Тыповыя задачы фенаменалогіі элементарных часціц

Вылічэнне сячэнняў або кінематычных размеркаванняў для рэакцый ўзаемадзеяння часціц у паскаральніку. Напрыклад, нараджэнне базона Хігса з двух глюонаў мае поўнае сячэнне пры энергіі калайдэра LHC — 20 - 40 пікабарн, у залежнасці ад масы базона. Атрыманне функцый размеркавання партонаў ў адронах або іншых часціцах. Мадэляванне сутыкнення часціц метадам Монтэ-Карла. Вылічэнне мас адронаў і іншых параметраў часціц, якія моцна ўзаемадзейнічаюць, метадамі КХД на рашотцы. Пабудова фенаменалагічнай мадэлі для аналізу эксперыментаў.

Інструментар фенаменалогіі элементарных часціц

Адной з найбольш паспяховых фенаменалагічных тэорый з'яўляецца мадэль вектарнай дамінантнасці. Гэтая мадэль прымяняецца для фенаменалагічнага (які не абапіраецца на строгую паслядоўную тэорыю) апісання ўзаемадзеяння фатонаў з лёгкімі адронамі.

Для вылічэнняў у фенаменалагічных даследаваннях фізікі шырока выкарыстоўваюць Монтэ-Карла генератары, спецыяльныя праграмы для мадэлявання рэакцый часціц метадам Монтэ-Карла. Прыклады Монтэ-Карла генератараў:

PYTHIA HERWIG CompHEP

Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц