Грацскае пагадненне — пагадненне аб спыненні агню паміж прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Радаванам Караджычам і прэзідэнтам Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна Матэ Бобанам, складзенае 6 мая 1992 года ў аўстрыйскім горадзе Грацы. Мэтай пагаднення з'яўлялася спыненне канфлікту паміж сербскімі і харвацкімі сіламі, каб засяродзіцца на ўзяцці тэрыторый, кантралюемых баснійцаміICTY: (IT-04-74) Prlic et al. , Date: 2007-04-02, Hearing Type: ED . На той момант пад кантролем сербаў знаходзілася каля 70 % тэрыторыі сённяшняй Босніі і Герцагавіны. Пры гэтым баснійцы складалі 44 % насельніцтва Рэспублікі Боснія і Герцагавіна і колькасна пераважалі ў складзе Баснійскага ўрадаThe Tech: Warring Factions Agree on Plan to Divide up Former Yugoslavia .
Гэта пагадненне, у сутнасці, з'яўлялася дадаткам да іншага пагаднення — Караджорджаўскага (складзена ў сакавіку 1991 года паміж прэзідэнтамі Туджманам і Мілошавічам з мэтай падзелу сфер уплыву ў Босніі і Герцагавіне і наступнай анексіяй «сербскіх» і «харвацкіх» раёнаў Сербіяй і Харватыяй адпаведна)ICTY: Tihomir Blaškić judgement . Паміж новаўтворанымі вялікімі сербскім і харвацкім дзяржавамі заставалася буферная зона, што атрымала ў сербскіх і харвацкіх улад пагардлівую мянушку «Пашалык Аліі». Паводле меркавання некаторых ваенных аналітыкаў, Грацскае пагадненне было адным з найважнейшых дакументаў Баснійскай вайныUniversity of Westminster: Centre for the Study of Democracy: Lee Bryant: The Betrayal of Bosnia .
Гл. таксама Баснійская вайна Харвацка-баснійскі канфлікт Рэспубліка Боснія і Герцагавіна Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна Рэспубліка Сербская Федэрацыя Босніі і Герцагавіны Вашынгтонскае пагадненне Дэйтанскае пагадненне
Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Баснійская вайна Катэгорыя:Перамір’і Катэгорыя:Гісторыя Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Гісторыя Федэрацыі Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Май 1992 года Катэгорыя:1992 год у палітыцы