Рочэстэрскі ўніверсітэт () — прыватны даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Рочэстэры, штат Нью-Ёрк. У склад універсітэта ўваходзяць 6 школ, у тым ліку прэстыжная Істменаўская школа музыкі.

Універсітэт быў заснаваны ў 1850 годзе і з тых часоў атрымаў значны поспех у даследаваннях і адукацыі, падрыхтаваў мноства выбітных выпускнікоў, сярод якіх 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 23 — Пулітцэраўскай прэміі, 19 лаўрэатаў стыпендыі Гугенхайма, 7 лаўрэатаў праграмы Фулбрайта, 2 — стыпендыі Голдуатэр, 1 — стыпендыі фонду Біла і Мелінды Гейтс і 2 — стыпендыі Маршала. Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта складаюць амаль чвэрць вучоных, якія кансультуюць НАСА па пытаннях мадыфікацыі і падрыхтоўкі да запуску касмічнага тэлескопа «Джэймс Веб», які павінен замяніць тэлескоп «Хабл».

У 2010 годзе ўніверсітэт Рочэстэра заняў 37-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report, а таксама 82-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету.

Гісторыя thumb|230px|right|Бібліятэка імя Раша Рыза З 1819 года ў гарадку Гамільтан, штат Нью-Ёрк, працаваў Універсітэт Колгейта, заснаваны баптыстамі, з 1848 года вядомы як Універсітэт Мэдысана. Тады ж імі было запланавана стварэнне навучальнай установы ў Рочэстэры і ўжо 31 студзеня 1850 года заснавальнікі новага ўніверсітэта атрымалі свой статут, выдадзены рэгентамі Універсітэта штата Нью-Ёрк. Заняткі пачаліся ў лістападзе, былі залічаны 60 студэнтаў, у тым ліку 28 пераведзеных з універсітэта МэдысанаMay, Arthur A History of the University of Rochester. — Princeton: Princeton University, 1977..

Першапачаткова кампус універсітэта знаходзіўся ў цэнтры горада Рочэстэр, а ў 1853 годзе пераехаў ва ўсходнюю частку прыгарада. Мясцовы бізнесмен і член палаты прадстаўнікоў Азарыя Будзі ахвяраваў 3,2 га землі для новага кампуса і яшчэ 6,9 га ўніверсітэт у яго выкупіў. Тут і размяшчаўся асноўны кампус да будаўніцтва новага комплексу будынкаў у 1930 годзе.

thumb|230px|left|Чытальная зала бібліятэкі імя Бенджаміна Раша Рыза У 1900 годзе на першы курс універсітэта была ўпершыню залічана дзяўчына, што стала вынікам высілкаў Сьюзен Энтані і Хелен Мантгомеры. У 1890-х гадах жанчыны знаходзіліся ў класах і лабараторыях толькі ў якасці гасцей. Першай студэнткай стала Хелен Уілкінсан, якой прэзідэнт універсітэта Дэвід Хіл дазволіў паступіць у навучальную ўстанову на тых жа ўмовах, што і астатнія студэнты. Усяго ў 1900 годзе былі залічаны 33 жанчыны, а ў 1901 годзе была прысвоена першая навуковая ступень, яе ганараваўся Эла Уілкаксен. Пасля завяршэння будаўніцтва новага кампуса, туды пераехалі студэнты, а ў старым кампусе працягвалі навучацца студэнткі, аж да 1955 года.

Найбольшы рост універсітэт зведаў у 1900—1935 гадах, калі ім кіраваў Бенджамін Рыз. За гэты перыяд Джордж Істмен і Эд Нортан — асноўныя фундатары, ахвяравалі ўніверсітэту больш за 50 млн дол.

У 1958 годзе былі створаны 3 новыя школы: інжынерная, кіравання бізнесам і вышэйшая школа адукацыі.

У 1995 годзе прэзідэнт універсітэта Томас Джэксан абвясціў пра пачатак рэалізацыі плана па змене ўмоў прыёму і значнаму перагляду навучальнага плана.

Кампус thumb|230px|left|Кампус універсітэта ўзімку 2007 года Асноўны комплекс будынкаў універсітэта — Рывер Кампус, размешчаны ў даліне ракі , каля 3 км да поўдня ад цэнтра горада і займае парадку 81 га, мяжуе з грамадскім паркам, размешчаным уздоўж усходняга берага ракі. Тут размяшчаюцца навучальныя карпусы і адміністрацыя Рочэстэрскага ўніверсітэта.

Будаўніцтва кампуса было завершана ў 1930 годзе, шматлікія будынкі былі аформлены ў грэчаскім стылі эпохі адраджэння. Бібліятэка, названая імем яго прэзідэнта Раша Рыза, лічыцца неафіцыйным сімвалам універсітэта, а таксама менавіта тут знаходзіцца карыльён Хопмана, найбуйнейшы карыльёна ў штаце Нью-Ёрк, які налічвае 50 званоў.

На працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў былі выбудаваны новыя будынкі, у тым ліку Меліяра Хол (1972), Хойт Хол (1962), Харкнес Хол (1946), Інжынерны комплекс Хопмана (1963). У паўднёвай частцы кампуса размясціліся навуковыя будынкі: Хатчысан Хол (1972), Хілан Білдынг (1971), камп’ютарны цэнтр і бібліятэка Карлсана (1987), Уілмат Білдынг (1961) і Роберт Джорджэн Хол — комплекс біямедыцынскай інжынерыі і оптыкі (2007).

Шматлікія навучальныя карпусы, у тым ліку бібліятэка Раша Рыза звязаны сеткай тунэляў, якія інтэнсіўна выкарыстоўваюцца ў непагодлівае надвор’е. Большасць будынкаў і памяшканняў агульнага карыстання звязаны таксама сеткай Wi-Fi з доступам у інтэрнэт.

Медыцынскі цэнтр універсітэта Медыцынскі цэнтра Рочэстэрскага ўніверсітэта (URMC) служыць асноўным кампусам для медыцынскай адукацыі і даследаванняў, а таксама размяшчае палатамі для прыёму пацыентаў. Цэнтр знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Рывер Кампуса, тут размешчаны школа медыцыны і стаматалогіі, цэнтр медыцынскіх даследаванняў Артура Корнберга, школа медсясцёр, цэнтр даследаванняў раку, інстытут медыка-біялагічных навук.

thumb|190px|right|Істменаўская школа музыкі

Істменаўская школа музыкі

Істменаўская школа музыкі размешчана ў цэнтры горада Рочэстэр. У склад кампуса ўваходзяць інтэрнаты для студэнтаў, класы і аўдыторыі, Істменаўскі тэатр, канцэртная зала на 3094 месцаў, у якой таксама выступае Рочэстэрскі філарманічны аркестр. Акрамя таго тут знаходзяцца бібліятэка музыкі Сіблі, найбуйнейшая ў Паўночнай Амерыцы, а таксама найбуйнейшая прыватная калекцыя нот.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Рочэстэрскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў Катэгорыя:Універсітэты штата Нью-Ёрк Катэгорыя:Рочэстэр (Нью-Ёрк)