Віктар Імантавіч Алксніс (; ) — савецкі, латвійскі і расійскі палітык, народны дэпутат СССР, дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР, дэпутат Дзярждумы Расіі (2000—2007).
Біяграфія Нарадзіўся 21 чэрвеня 1950 года ў пасёлку рудніка Таштагол Кемераўскай вобласці РСФСР. У 1973 скончыў Рыжскае вышэйшае ваеннае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча імя Я. Алксніса (дзеда Віктара Алксніса). Па спецыяльнасці — ваенны інжынер па радыёэлектроніцы. Праходзіў службу на інжынерных пасадах у ВПС. Воінскае званне — палкоўнік.
У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. У 1990 абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР. Ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў дэпутацкай групы «Саюз». Актыўна выступаў за захаванне Саюза ССР, абараняў правы рускамоўнага насельніцтва краін Прыбалтыкі. Адзін з ініцыятараў адстаўкі міністра замежных спраў СССР Эдуарда Шэварнадзэ і міністра ўнутраных спраў СССР Вадзіма Бакаціна. У 1992—1993 гадах уваходзіў у Палітсавет Фронта нацыянальнага выратавання (ФНВ), быў адным з намеснікаў старшыні выканкама ФНВ.
У 2000—2007 гадах быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. З 2013 па 2015 гады ўзначальваў гарадское паселішча Тучкова ў Маскоўскай вобласці.
Памёр 1 студзеня 2025 года ў Мыцішчах (Маскоўская вобласць Расіі).
Спасылкі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання Катэгорыя:Удзельнікі абароны «Белага дому» ў 1993 годзе Катэгорыя:Палітыкі Расіі