Міхаіл Фаміч Букштыновіч (, в. Жамойдзь Віленская губерня, Расійская імперыяЦяпер Валожынскі раён — , ) — савецкі военачальнік, начальнік штаба 3-й ударнай арміі, генерал-лейтэнант.
Біяграфія Беларус. У 1912 годзе скончыў Віленскае камерцыйнае вучылішча.
За час Першай сусветнай вайны прайшоў шлях ад радавога да паручніка — камандзіра роты. За заслугі ў баях двойчы ўзнагароджаны.
У лістападзе 1917 года ўзначаліў Кастрамскі чырвонагвардзейскі атрад. У студзені 1919 года назначаны камандзірам 222-га інтэрнацыянальнага палка. У 1920 годзе — камандзір асобнай Туркестанскай брыгады Чырвоных камунараў. У 1921 годзе — камендант крэпасці Кушка.
У 1924 годзе скончыў Вышэйшую тактычную стралковую школу. У 1927 — Курсы ўдасканалення вышэйшага кіруючага складу. У 1931 годзе скончыў курсы пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. Перад арыштам займаў пасаду намесніка начальніка штаба Ленінградскай ваеннай акругі.
У 1938 годзе арыштаваны па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці», уключаючы арганізацыю тэрактаў. Падвяргаўся допытам з ужываннем катаванняў, але вінаватым сябе не прызнаў. 28 мая 1939 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі з паразай у правах на 5 гадоў і пазбаўленнем звання.
31 снежня 1942 года адноўлены ў кадрах РСЧА з прысваеннем звання «палкоўнік» і прызначаны намеснікам камандзіра 357-й стралковай дывізіі. За бліскучае кіраўніцтва войскамі дывізіі ў Вялікалуцкай аперацыі прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. Ордэн не атрымаў, аднак з яго знялі судзімасць, вярнулі ўзнагароды, адабраныя ў 1938 годзе, і павысілі на пасадзе.
З сакавіка 1943 года — камандзір 28-й стралковай дывізіі.
З 21 лістапада 1943 года па 17 лютага 1944 года — камандзір 100-га стралковага корпуса. З 18 лютага 1944 г. па 12 жніўня 1944 — камандзір 19-га гвардзейскага стралковага корпуса.
З 12 жніўня 1944 года — начальнік штаба 3-й ударнай арміі. У гэтай пасадзе кіраваў войскамі да канца вайны, у тым ліку і ў Берлінскай наступальнай аперацыі.
Пасля вайны — у Генштабе Узброеных Сіл СССР.
Памёр 28 чэрвеня 1950 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Узнагароды Ордэн Леніна 3 Ордэна Чырвонага Сцяга (20.02.1928, 19.., 19..) 2 Ордэна Суворава (1 і 2 ступеняў) 2 Ордэна Кутузава (1 і 2 ступеняў)
Літаратура Семенов Г. Г. Наступает ударная. — М.: Воениздат, 1986. Независимая газета от 03.11.2005 Мариинский краеведческий музей Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 2. — С. 94—96. — ISBN 5-901679-08-3 Галицкий К. Н. Годы суровых испытаний. 1941—1944 (записки командарма) — М.: Наука, 1973 Іофэ І., З ГУЛАГа — на рэйхстаг // Наша гісторыя, № 2, 2018, с. 28 — 31. ISBN 2617—2305
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне