thumb|Рэверс медаля, які ўручаецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы і хіміі Но́белеўская прэ́мія па фі́зіцы () — прэстыжная ўзнагарода, якая штогод ўручаецца Нобелеўскім фондам за навуковыя дасягненні ў вобласці фізікі. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій.

Гісторыя Нобелеўская прэмія па фізіцы была заснавана Альфрэдам Нобелем у яго завяшчанні, напісаным 27 лістапада 1895 года ў Парыжы, дзе яна згадваецца самай першай: Указаныя даходы трэба падзяліць на пяць роўных частак, якія павінны размяркоўвацца наступным чынам: першая частка таму, хто зробіць найбольш важнае адкрыццё ці вынаходства ў вобласці фізікі. Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджаецца штогод з 1901 года і толькі шэсць разоў гэтага не адбывалася: у 1916, 1931, 1934, 1940, 1941 і 1942 гадах. Першым лаўрэатам у 1901 годзе стаў Вільгельм Рэнтген. З тых часоў 203 чалавекі атрымаў 204 прэміі.

Адбор кандыдатаў Паводле статута Нобелеўскага фонду, высоўваць кандыдатаў на прэмію па фізіцы могуць наступныя асобы:

члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук; члены Нобелеўскага камітэта па фізіцы; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы; Прафесары фізічных навук універсітэтаў і тэхнічных ВНУ Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, а таксама стакгольмскага Каралінскага інстытута; загадчыкі адпаведных кафедр, сама меней, у шасці ўніверсітэтах ці ўніверсітэцкіх каледжах, абраных Акадэміяй навук у відах належнага размеркавання паводле краін; іншыя вучоныя, ад якіх Акадэмія палічыць патрэбным прыняць прапановы.

Выбар асоб, згаданых у пунктах 5 і 6 для вылучэння кандыдатаў, павінен быць зроблены да канца верасня кожнага года, папярэдняга году ўзнагароджання.

Адбор кандыдатаў ажыццяўляе Нобелеўскі камітэт па фізіцы. З іх ліку Шведская каралеўская акадэмія навук выбірае лаўрэатаў. Адначасова могуць быць узнагароджаны адна ці дзве працы, але пры гэтым агульная колькасць узнагароджаных не павінна перавышаць трох.

Узнагароджанне Лаўрэаты прэміі па фізіцы звычайна аб’яўляюцца ў пачатку кастрычніка адразу пасля лаўрэатаў прэміі па медыцыне і фізіялогіі. Цырымонія ўручэння прэміі праходзіць 10 снежня ў Стакгольме, у дзень смерці Альфрэда Нобеля. Як і лаўрэатам іншых нобелеўскіх прэмій, лаўрэатам прэміі па фізіцы ўручаюцца дыплом і медаль, а таксама грашовая ўзнагарода. Медаль для лаўрэатаў у вобласці фізікі і хіміі адрозніваецца рэверсам, — на ім сярод аблокаў намалявана жанчына, якая ўвасабляе геній навукі, яна зрывае вэлюм з жаночай фігуры з рогам дастатку ў руках, што ўвасабляе прыроду.

Спіс лаўрэатаў

1900-я ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1901 90px|Вільгельм Конрад Рэнтген Вільгельм Конрад Рэнтген У знак прызнання выключных паслуг, якія ён аказаў навуцы адкрыццём выдатных прамянёў, названых пасля ў яго гонар 1902 90px|Хендрык Антон Лорэнц Хендрык Антон Лорэнц У знак прызнання выключных паслуг, якія яны аказалі навуцы сваімі даследаваннямі ўплыву магнетызму на з’явы выпраменьвання (Гл. эфект Зеемана) 90px|Пітэр Зееман Пітэр Зееман 1903 90px|Антуан Анры Бекерэль Антуан Анры Бекерэль (1/2 прэміі) У знак прызнання выключных паслуг, якія ён аказаў навуцы сваім адкрыццём самаадвольнай радыеактыўнасці 90px|П’ер Кюры П’ер Кюры (1/4 прэміі) У знак прызнання выключных заслуг, якія яны аказалі навуцы сумеснымі даследаваннямі з’яў радыяцыі, адкрытай прафесарам Анры Бекерэлем 90px|Марыя Кюры Марыя Кюры (1/4 прэміі) 1904 90px|Джон Уільям Стрэт Джон Уільям Стрэт (лорд Рэлей) За даследаванні шчыльнасцей найбольш распаўсюджаных газаў і за адкрыццё аргону падчас гэтых даследаванняў 1905 90px|Філіп Ленард Філіп Эдуард Антон фон Ленард За даследчыя працы па катодных прамянях 1906 90px|Джозеф Джон Томсан Джозеф Джон Томсан У знак прызнання яго тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў, прысвечаных праводнасці электрычнасці газамі 1907 90px|Альберт Абрахам Майкельсан Альберт Абрахам Майкельсан За стварэнне дакладных аптычных інструментаў і спектраскапічныя і метралагічныя даследаванні, выкананыя з іх дапамогай (Гл. вопыт Майкельсана) 1908 90px|Габрыэль Ліпман Габрыэль Ліпман За стварэнне метаду фатаграфічнай перадачы колераў на аснове з’явы інтэрферэнцыі 1909 90px|Гульельма Марконі Гульельма Марконі У знак прызнання іх унёску ў развіццё бесправадной тэлеграфіі 90px|Карл Фердынанд Браўн Карл Фердынанд Браўн

1910-я ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1910 90px|Ян Дыдэрык Ван-Драпак-Ваальс Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс За працу, прысвечаную ўраўненню стану газаў і вадкасцей 1911 90px|Вільгельм Він Вільгельм Він За адкрыцці, якія тычацца законаў, што кіруюць цеплавым выпраменьваннем (Гл. Закон зрушэння Віна)

1912 90px|Нільс Густаў Дален Нільс Густаў Дален За вынаходства аўтаматычных рэгулятараў, якія выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з газавымі акумулятарамі для крыніц святла на маяках і буях 1913 90px|Хейке Камерлінг-Онес Хейке Камерлінг-Онес За даследаванні ўласцівасцей рэчыва пры нізкіх тэмпературах, што прывяло, сярод іншага, да атрымання вадкага гелію 1914 90px|Макс фон Лаўэ Макс фон Лаўэ (прысуджана ў 1915 г.) За адкрыццё дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях 1915 90px|Уільям Генры Брэг Уільям Генры Брэг За заслугі ў даследаванні структуры крышталёў з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў 90px|Уільям Лорэнс Брэг Уільям Лорэнс Брэг 1916 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі 1917 90px|Чарлз Гловер Баркла Чарлз Гловер Баркла За адкрыццё характарыстычнага рэнтгенаўскага выпраменьвання элементаў 1918 90px|Макс Планк Макс Карл Эрнст Людвіг Планк У знак прызнання паслуг, якія ён аказаў развіццю фізікі сваім адкрыццём квантаў энергіі 1919 90px|Іаганес Штарк Іаганес Штарк За адкрыццё эфекту Доплера у каналавых прамянях і расшчаплення спектральных ліній у электрычным полі (Гл. эфект Штарка)

1920-я ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1920 90px|Шарль Эдуар Гіём Шарль Эдуар Гіём У знак прызнання паслуг, якія ён аказаў дакладным вымярэнням у фізіцы сваім адкрыццём анамалій у сплавах нікелю і сталі 1921 90px|Альберт Эйнштэйн Альберт Эйнштэйн За заслугі перад тэарэтычнай фізікай і асабліва за адкрыццё закона фотаэлектрычнага эфекту 1922 90px|Нільс Бор Нільс Бор За заслугі ў даследаванні будовы атамаў і іх выпраменьвання 1923 90px|Роберт Эндрус Мілікен Роберт Эндрус Мілікен За працы па вызначэнню элементарнага электрычнага зараду і па фотаэлектрычнаму эфекту 1924 90px|Манне Сігбан Манэ Сігбан За адкрыцці і даследаванні ў вобласці рэнтгенаўскай спектраскапіі 1925 90px|Джэймс Франк Джэймс Франк За адкрыццё законаў сутыкнення электрона з атамам 90px|Густаў Герц Густаў Людвіг Герц (прысуджана ў 1926 г.) 1926 90px|Жан Батыст Перэн Жан Батыст Перэн За даследаванні дыскрэтнай структуры матэрыі і асабліва за адкрыццё седыментацыйнай раўнавагі 1927 90px|Артур Холі Комптан Артур Холі Комптан За адкрыццё эфекту, названага яго імем 90px|Чарлз Томсан Рыз Вільсан Чарлз Томсан Рыз Вільсан За метад візуальнага выяўлення траекторый электрычна зараджаных часціц з дапамогай кандэнсацыі пары 1928 90px|Оўэн Уіланс Рычардсан Оўэн Уіланс Рычардсан (прысуджана ў 1929 г.) За працы, прысвечаныя тэрміённым з’явам, і асабліва за адкрыццё закона, які носіць яго імя 1929 90px|Луі дэ Бройль Луі дэ Бройль За адкрыццё хвалевай прыроды электронаў (Гл. Карпускулярна-хвалевы дуалізм)

1930-я ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1930 90px|Чандрасекара Раман Чандрасекхара Венката Раман За працы па рассейванні святла і за адкрыццё эфекту, названага ў яго гонар 1931 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі 1932 90px|Вернер Карл Гейзенберг Вернер Карл Гейзенберг За стварэнне квантавай механікі, прымяненне якой прывяло, акрамя іншага, да адкрыцця алатрапічных форм вадароду 1933 90px|Эрвін Шродзінгер Эрвін Шродзінгер За адкрыццё новых прадуктыўных форм атамнай тэорыі 90px|Поль Дзірак Поль Адрыен Марыс Дзірак 1934 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі (2/3) і Нобелеўскі фонд (1/3) 1935 90px|Джэймс Чэдвік Джэймс Чэдвік За адкрыццё нейтрона 1936 90px|Віктар Франц Гес Віктар Франц Гес За адкрыццё касмічных прамянёў 90px|Карл Дэйвід Андэрсан Карл Дэйвід Андэрсан За адкрыццё пазітрона 1937 90px|Клінтан Джозеф Дэвісан Клінтан Джозеф Дэвісан За эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях (Гл. Карпускулярна-хвалевы дуалізм) 90px|Джордж Паджэт Томсан Джордж Паджэт Томсан 1938 90px|Энрыка Фермі Энрыка Фермі За доказ існавання новых радыеактыўных элементаў, атрыманых пры апрамяненні нейтронамі, і звязанае з гэтым адкрыццё ядзерных рэакцый, якія выклікаюцца павольнымі нейтронамі 1939 90px|Эрнэст Арланда Лоўрэнс Эрнэст Арланда Лоўрэнс За вынаходства і ўдасканаленне цыклатрона і за атрыманыя з яго дапамогай вынікі, асабліва ў адносінах да штучных радыеактыўных элементаў

1940-я ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1940 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі (2/3) і Нобелеўскі фонд (1/3) 1941 1942 1943 90px|Ота Штэрн Ота Штэрн За ўклад у развіццё метаду малекулярных пучкоў і за адкрыццё магнітнага моманту пратона 1944 90px|Ісідар Айзек Рабі Ісідар Айзек Рабі За рэзанансны метад вымярэнняў магнітных уласцівасцей атамных ядраў 1945 90px|Вольфганг Паўлі Вольфганг Паўлі За адкрыццё прынцыпу забароны, названага яго імем 1946 90px|Персі Уільямс Брыджмен Персі Уільямс Брыджмен За вынаходства апаратуры, якая дазваляе ствараць звышвысокія ціскі, і за адкрыцці, зробленыя ў сувязі з гэтым у фізіцы высокіх ціскаў 1947 90px|Эдуард Віктар Эплтан Эдуард Віктар Эплтан За даследаванні фізікі верхніх пластоў атмасферы, асабліва за адкрыццё так званага слою Эплтана 1948 90px|Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет За ўдасканаленне метаду камеры Вільсана і зробленыя ў сувязі з гэтым адкрыцці ў вобласці ядзернай фізікі і фізікі касмічнага выпраменьвання 1949 90px|Хідэкі Юкава Хідэкі Юкава За прадказанне існавання мезонаў на аснове тэарэтычнай працы па ядзерных сілах (Гл. патэнцыял Юкавы)

1950-я ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1950 90px|Сесіл Фрэнк Паўэл Сесіл Фрэнк Паўэл За распрацоўку фатаграфічнага метаду даследавання ядзерных працэсаў і адкрыццё мезонаў, ажыццёўленае з дапамогай гэтага метаду 1951 90px|Джон Дуглас Кокрафт Джон Дуглас Кокрафт За даследчую працу па ператварэнні атамных ядраў з дапамогай штучна паскораных атамных часціц 90px|Эрнэст Уолтан Эрнэст Томас Сінтан Уолтан 1952 90px|Фелікс Блох Фелікс Блох За развіццё новых метадаў для дакладных ядзерных магнітных вымярэнняў і звязаныя з гэтым адкрыцці 90px|Эдвард Мілс Пёрсел Эдвард Мілс Пёрсел 1953 90px|Фрыц Цэрніке Фрыц Цэрніке За абгрунтаванне фазава-кантрастнага метаду, асабліва за вынаходства фазава-кантрастнага мікраскопа 1954 90px|Макс Борн Макс Борн За фундаментальныя даследаванні па квантавай механіцы, асабліва за статыстычную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі 90px|Вальтэр Ботэ Вальтэр Ботэ За метад супадзенняў для выяўлення касмічных прамянёў і зробленыя ў сувязі з гэтым адкрыцці 1955 90px|Уіліс Юджын Лэмб Уіліс Юджын Лэмб За адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектра вадароду (Гл. Лэмбаўскае зрушэнне)

90px|Палікарп Куш Палікарп Куш За дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона 1956 90px|Уільям Брэдфард Шокли Уільям Брэдфард Шоклі За даследаванні паўправаднікоў і адкрыццё транзістарнага эфекту 90px|Джон Бардзін Джон Бардзін 90px|Уолтэр Хаўзер Братэйн Уолтэр Хаўзер Братэйн 1957 90px|Янг Чжэньнін Янг Чжэньнін За праніклівае даследаванне так званых законаў цотнасці, якое прывяло да важных адкрыццяў у фізіцы элементарных часціц 90px|Ці Чжэндаа Лі Чжэндаа 1958 90px|Павел Аляксеевіч Чаранкоў Павел Аляксеевіч Чаранкоў За адкрыццё і вытлумачэнне эфекту Вавілава — Чаранкова 90px|Ілья Міхайлавіч Франк Ілья Міхайлавіч Франк 90px|Ігар Яўгенавіч Там Ігар Яўгенавіч Там 1959 90px|Эміліа Джына Сегрэ Эміліа Джына Сегрэ За адкрыццё антыпратона 90px|Оўэн Чэмберлен Оўэн Чэмберлен

1960-я ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1960 90px|Дональд Артур Глазер Дональд Артур Глазер