Поле Хігса або хігсаўскае поле — поле, названае ў гонар англійскага фізіка Пітэра Хігса, якое забяспечвае спантаннае парушэнне сіметрыі электраслабых узаемадзеянняў дзякуючы парушэнню сіметрыі вакууму. Квант гэтага поля — хігсаўская часціца (хігсаўскі базон).

Хігсаўскае поле з'яўляецца неад'емнай часткай Стандартнай мадэлі (тэорыі Вайнберга — Салама), якая аб'яднала слабае і электрамагнітнае ўзаемадзеянні. З дапамогай гэтага поля тлумачыцца наяўнасць масы часціц-пераносчыкаў слабага ўзаемадзеяння (W- і Z-базоны) і адсутнасць масы ў часціцы-пераносчыка электрамагнітнага ўзаемадзеяння (фатон).

Базон Хігса

Прадказаныя Стандартнай мадэллю W- і Z-базоны валодаюць параметрамі, якія супадаюць з атрыманымі эксперыментальна з вельмі высокай дакладнасцю. Але пра масу хігсаўскага базона гэтая мадэль нічога не кажа, і для адказу на пытанне аб масе хігсаўскай часціцы і звязаных з ёю параметрах хігсаўскага поля неабходныя эксперыментальныя даследаванні.

Са з'яўленнем паскаральнікаў новага пакалення, асабліва Вялікага адроннага калайдэра, які ў верасні 2008 года быў уведзены ў строй у ЦЕРНе (Швейцарыя), навукоўцы спадзяюцца выявіць хігсаўскі базон і вывучыць ўзаемадзеяння розных часціц з полем Хігса.

4 ліпеня 2012 года, на навуковым семінары ЦЕРНАа, які праходзіў у рамках навуковай канферэнцыі ICHEP 2012 у МельбурнеО новых результатах, по поиску хиггсовского бозона объявят 4 июля, 23.06.12, Элементы.ру, былі выкладзены папярэднія вынікі эксперыментаў ATLAS і CMS па пошуку базона Хігса на LHC за першую палову 2012 года. Абодва дэтэктары назіралі новую часціцу з масай каля 125—126 ГэВ з узроўнем статыстычнай значнасці 5 сігма. Мяркуецца, што дадзеная часціца — базон, пры гэтым яна — самы цяжкі з калі-небудзь выяўленых базонаўCERN experiments observe particle consistent with long-sought Higgs boson — Прэс-рэліз CERN, 4.07.2012 Физики обнаружили претендента на роль бозона Хиггса // Lenta.ru 4.07.2012. На семінар былі запрошаны фізікі Франсуа Энглер, , Пітэр Хігс і , якія з'яўляюцца аднымі з «аўтараў» механізму Хігса Физики ЦЕРНа представят данные о возможном открытии бозона Хиггса, «РИА Новости», 03.07.2012.

14 сакавіка 2013 года фізікі ЦЕРНа пацвердзілі, што знойдзеная паўгода назад часціца сапраўды з'яўляецца базонам Хігса.

Гл. таксама Базон Хігса ЦЕРН

Спасылкі Хиггсовский механизм нарушения электрослабой симметрии // Элементы.ру «Без бозона Хиггса все частицы не имели бы массы». Інтэрв'ю з фізікам Валерыем Рубаковым.

Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц Катэгорыя:Тэарэтычная фізіка Катэгорыя:Квантавая тэорыя поля Катэгорыя:Гіпатэтычныя аб’екты