Адмітанс ( ад прапускаць, ўпускаць) — поўная комплексная праводнасць двухполюсніка для гарманічнага сігналу. У айчыннай літаратуры гэты тэрмін звычайна не ўжываецца — ужываецца «комплексная праводнасць» (гл. н-д: Бессонов Л. А. «Теорические основы электротехники»)

Стандартнае абазначэнне адмітанса ў формулах — Y або y, размернасць — dim Y = L−2M−1T³I², адзінка СІ — сіменс (См, S).

Матэматычны сэнс Пад поўнай праводнасцю разумеюць велічыню, адваротную імпедансу (поўнаму супраціўленню):

дзе Z — імпеданс; G — сапраўдны складнік; B — уяўны складнік.

Сапраўдны і ўяўны складнікі адмітанса звязаны з складнікамі імпеданса наступным чынам:

дзе R і X — адпаведна актыўны і рэактыўны складнікі імпеданса.

Абсалютнае значэнне адмітанса роўнае квадратычнай суме складнікаў:

Фізічны сэнс Эквівалентную схему двухполюсніка ў ланцугу пераменнага току можна прадставіць у выглядзе двух злучаных паралельна элементаў — ідэальнага рэзістара з чыста актыўным супраціўленнем і ідэальнага (без страт) рэактыўнага элемента (кандэнсатара або катушкі індуктыўнасці). Пры гэтым актыўная праводнасць рэзістара будзе адпавядаць сапраўднаму складніку комплекснай праводнасці, а рэактыўная праводнасць катушкі або кандэнсатара — ўяўнаму складніку.

Закон Ома пры выкарыстанні комплекснай праводнасці запісваюць у выглядзе: ці дзе I — сіла току; IA і IR — актыўны і рэактыўны складнікі току; U — напружанне на ўчастку ланцуга.

Вымярэнні Для вымярэння адмітанса прымяняюцца вымяральнікі іммітанса, аналізатары імпеданса, вымяральнікі дыхтоўнасці (ускосны метад), а ў дыяпазоне ЗВЧ таксама вымяральныя лініі і вымяральнікі поўных супраціўленняў (ускосны метад).

Гл. таксама Электрычны імпеданс

Літаратура Бессонов Л. А. — Теоретические основы электротехники: Электрические цепи — М.: Высш. школа, 1978.

Спасылкі Компактные обозначения

Катэгорыя:Фізічныя велічыні Катэгорыя:Тэарэтычныя асновы электронікі Катэгорыя:Электрычнасць