Цвярская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Размешчаны у цэнтральнай частцы краіны.
Вобласць была ўтворана 29 студзеня 1935 года (да 17 ліпеня 1990 года вобласць называлася Калінінская). Адміністрацыйны цэнтр — горад Цвер (раней — горад Калінін).
Падзяляецца на 36 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Цвер, Ржэў, Вышні Валачок, Кімры, Таржок.
Геаграфія
Месцазнаходжанне Размяшчаецца ў Еўрапейскай частцы Расіі. Працягласці вобласці з поўначы на поўдзень — 260 км, з захаду на ўсход — 450 км. Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Валагодскай, Наўгародскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцямі.
Клімат Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня +17 — +18 °C, студзеня −9 — −7 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 650 мм.
Рэльеф Знаходзіцца на захадзе сярэдняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны. На паўночным усходзе пралягае Авінішчанскае ўзвышша.
Водныя аб’екты Вобласць налічвае больш за 800 рэчак, агульнай даўжынёй каля 17 тысяч кіламетраў. Асноўная рака — Волга. Іншыя значныя рэкі: Заходняя Дзвіна (262 км), Цверца (188 км), Мядзведзіца (269 км), Малога (280 км) і Мяжа (259 км). Па тэрыторыі вобласці праходзіць водападзел Каспійскага і Балтыйскага мораў.
Насельніцтва Колькасць насельніцтва — 1406,6 тыс. чал. (2006 год), з якіх у гарадах пражываюць 73,5 %. Нацыянальны склад: рускія — 96,8, украінцы — 1,6 %, карэлы — 1,0 %, беларусы 0,6 %. Паводле звестак за 2002 у Цвярской вобласці жыло 8 581 беларусаў (0,6 %, 5-е месца)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У склад вобласці ўваходзяць 12 гарадоў абласнога падпарадкавання і 36 муніцыпальных раёнаў. Уваходзіць у Цэнтральную федэральную акругу.
Вядомыя асобы Фёдар Спірыдонавіч Кузняцоў Аляксей Андрэевіч Баскакаў Міхаіл Аляксандравіч Бакунін Іван Васільевіч Скопін (1928—2009) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Міхаіл Паўлавіч Судакоў, Герой Савецкага Саюза. Аляксей Арсенавіч Томскі, Герой Савецкага Саюза. Павел Аляксеевіч Ротмістраў, галоўны маршал бранятанкавых войск (1962), Герой Савецкага Саюза (1965). Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў (1940—2002) — вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1978), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995). Міхаіл Уладзіміравіч Круг
Гл. таксама Бежацкі верх Авінішчанскае ўзвышша Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату
Спасылкі
Афіцыйны сайт