Шпіна́т агародны (Spinacia oleracea) — кветкавая расліна роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая, холадаўстойлівая (вегетацыйны перыяд 25—30 дзён), перакрыжаванаапыляльная, у асноўным двухдомная травяністая расліна. Сцябло прамое, простае або галінастае. Лісце суцэльнае.

Выкарыстанне Вырошчваецца як харчовая расліна. Спачатку дае разетку сакавітага лісця, якое спажываюць у ежу, пазней — кветкавае сцябло. Лісце шпінату мае ў сабе 0,5 % клятчаткі, 2,28 % сырога бялку, 55 мг вітаміну С на 100 г сырой масы рэчыва, фоліевую кіслату і інш. Па наяўнасці жалеза шпінат пераўзыходзіць іншыя агароднінныя культуры.

Маладое лісце шпінату спажываюць у салатах, супах, як гарнір, для кансервавання і інш.; карысны ў дзіцячым дыетычным харчаванні пры малакроўі і страўнікава-кішачных захворваннях.

Агратэхніка Шпінат патрабуе ўрадлівай і вільготнай глебы з рэакцыяй блізкай да нейтральнай. У адкрытым і ахаваным грунце шпінат вырошчваюць як самастойную культуру або ім ушчыльняюць іншыя культуры. Сеюць у некалькі тэрмінаў з інтэрвалам 10—12 дзён напачатку вясны, летам — больш познія сарты, менш схільныя да стралкавання. Сеюць пяціраднымі стужкамі. Догляд пасеваў уключае рыхленне міжрадкоўяў, праполванне, паліванне. Убіраюць шпінат раніцай выбарачна праз 20—30 дзён пасля сяўбы, калі ёсць 5—6 развітых лістоў цёмна-зялёнага колеру і не ўтварыліся кветкавыя сцёблы. Расліну вырываюць з коранем, атрасаюць зямлю і складваюць у драўляныя скрынкі.

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 736 с.: іл. ISBN 3-85700-079-3  — С. 387.

Спасылкі

Катэгорыя:Аксамітнікавыя Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе