Бадзя́к палявы́, бадзя́к ружовы (Cirsium arvense) — від кветкавых шматгадовых травяністых раслін з роду сямейства .
Назва Бадзяк палявы, чартапалох, чортавы пажурыFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, асот, асот палявы, булдоўнік, дзядоўнік, старожнік Ботанический словарь, Спб, 1878.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..
Апісанне Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку, з якой затым вырастае сцябло вышынёй ад 30 да 200 см; у верхняй частцы сцябло галінастае.
Расліна звычайна двухдомная, добра размнажаецца вегетатыўным шляхам. Бывае, што ўтвараецца калонія (полікармон) толькі з асобін аднаго полу. Тады расліна квітнее, але насення не дае. Час цвіцення — з чэрвеня па кастрычнік.
Моцны стрыжнёвы корань расліны можа пранікаць на 2—3 метры, часам сустракаюцца карані даўжынёй 5—6 метраў. Прыблізна на глыбіні 35 см ад галоўнага кораня паралельна паверхні адыходзяць клубнепадобныя патоўшчаныя карані, якія ўтрымоўваюць запас пажыўных рэчываў.
Значэнне Бадзяк палявы — цяжкавыкараняльнае пустазелле збожжавых палёў, агародаў і маладых лесапасадак. Часам бадзяк за кошт вегетатыўнага размнажэння можа запоўніць усё поле, выцясняючы культурныя расліны. У прыродзе таксама сустракаецца на лугах, у зарасніках кустоў, уздоўж дарог у нізінах і ў гарах.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Бадзяк Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1772 годзе Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Флора Еўропы