Каранёва, Каранёўскае, Святое — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, прыкладна за 4 км на захад ад аграгарадка Ула.
Плошча паверхні возера 0,58 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,88 км. Плошча вадазбору 2,86 км². Катлавіна Каранёва лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Паўночна-ўсходнія схілы катлавіны спадзістыя (вышынёй да 5 м), астатнія стромкія, вышынёй да 12 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У заходняй часты возера шырокі заліў.
З возера выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна