Заліў Географа () — заліў Індыйскага акіяна ля паўднёва-заходняга берага Аўстраліі.
Заходзіць у сушу на 65 км. Глыбіня да 27 м. Берагі акружаны пясчанымі водмелямі і рыфамі. Упадае рака Васа. Прылівы сутачныя, іх велічыня 1 м. На ўсходзе, ля ўваходу ў заліў, — порт Банберы, на поўдні — горад і порт Баселтан. Заліў Географа адкрыты ў 1801 годзе французскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам капітана Н. Бадэна на караблях «Географ» і «Натураліст». Названы ў гонар карабля.
Літаратура Edward Duyker François Péron: An Impetuous Life: Naturalist and Voyager, Miegunyah / MUP, Melb., 2006. ISBN 978-0-522-85260-8, Fornasiero, Jean; Monteath, Peter and West-Sooby, John. Encountering Terra Australis: the Australian voyages of Nicholas Baudin and Matthew Flinders, Kent Town, South Australia, Wakefield Press, 2004. ISBN 1-86254-625-8 Frank Horner, The French Reconnaissance: Baudin in Australia 1801—1803, Melbourne University Press, Melbourne, 1987. ISBN 0-522-84339-5. — С. 162.
Катэгорыя:Залівы Аўстраліі Катэгорыя:Геаграфія Заходняй Аўстраліі