Аляксандр Геліяс (, 25 снежня 40 год да н.э. — паміж 29 і 25 годам да н.э.) — сын трыумвіра Марка Антонія і егіпецкай царыцы Клеапатры VII.
Біяграфія
У Аляксандра была сястра-блізня — Клеапатра Селена II. Верагодна ён нарадзіўся ў 40 да н.э.Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Антоній. 36.. У 37 да н.э. Марк Антоній прызнаў Аляксандра сваім законным сынам і ажаніўся з яго маці. У 34 да н.э., плануючы вайну з Арменіяй, Марк Антоній прытворна прапанаваў армянскаму цару Артавазду выдаць за Аляксандра сваю дачку, але пасля адмовы апошняга пачаткаў супраць яго вайну. Пасля перамогі над Арменіяй ён заручыў сына з дачкой мідыйскага цара Артавазда ІатапайПлутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Антоній. 53.. Па вяртанні ў Александрыю Антоній абвясціў Аляксандра царом Арменіі, Мідыі і Парфіі і вывеў яго да народа ў мідыйскім нацыянальным строіПлутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Антоній. 54.. Пасля паражэння і гібелі Антонія ў 30 да н.э. Аляксандр быў узяты ў палон Цэзарам Актавіянам і ў 29 да н.э. яго правялі падчас трыумфу Актавіяна ў Рыме. Затым Аляксандр выхоўваўся ў доме Актавіі, сястры Актавіяна і жонкі Антонія. Ён верагодна, памёр у дзяцінствеПлутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Антоній. 87..
Літаратура
Катэгорыя:Постаці Старажытнага Рыма Катэгорыя:Постаці Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Блізняты паводле алфавіта