Кукес (Кукеш, Кукуш, ) — горад на паўночным усходзе Албаніі, у аднайменнай вобласці Кукес, непадалёк ад мяжы з аўтаномным краем Сербіі — Косава і Мятохія. Паводле перапісу на 2003 год насельніцтва складае 16 315 чалавек, насельніцтва галоўным чынам албанцы, другая па колькасці насельніцтва этнічная група — гаранцы.

Горад размешчаны ў месца зліцця рэк Чорны Дрын і Белы Дрын у адну — Дрын. У 1976 годзе ранейшы горад быў затоплены водамі (Фіерца), якое ўтварылася пасля будаўніцтва , а новы выбудаваны зноў непадалёк на плато ля падножжа гор Гяліца (Галіка) і . З тых часоў горад часта завуць Новы Кукес ().

На ўскраіне горада цячэ яшчэ адна рака — Люма. Непадалёк ад горада, у некалькіх кіламетрах на поўдзень, ёсць . У горадзе ёсць аднайменны футбольны клуб.

Гісторыя 15 красавіка 1939 года наваколлі горада сталі адным з двух месцаў высадкі паветранага дэсанта італьянскіх войскаў — завяршальнай аперацыі акупацыі італьянцамі ўсіх асноўных населеных пунктаў Албаніі.

Спасылкі сайт горада

Катэгорыя:Гарады Албаніі