Інфекцыйныя захворванні — гэта група захворванняў, якія выклікаюцца пранікненнем у арганізм патагенных (хваробатворных) мікраарганізмаў. Для таго каб патагенны мікроб выклікаў інфекцыйнае захворванне, ён павінен мець вірулентнасць (атрутнасцю; — яд), гэта значыць здольнасць пераадольваць супраціўляльнасць арганізма і праяўляць таксічнае дзеянне. Адны патагенныя агенты выклікаюць атручванне арганізма вылучаемымі імі падчас жыццядзейнасці экзатаксінамі (слупняк, дыфтэрыя), іншыя — вызваляюць таксіны (эндатаксіны) пры разбурэнні сваіх целаў (халера, брушны тыф).
Адной з асаблівасцей інфекцыйных захворванняў з'яўляецца наяўнасць інкубацыйнага перыяду, гэта значыць перыяду ад часу заражэння да з'яўлення першых прыкмет. Працягласць гэтага перыяду залежыць ад спосабу заражэння і віду ўзбуджальніка і можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх гадоў (апошняе бывае рэдка). Месца пранікнення мікраарганізмаў у арганізм завуць уваходнымі варотамі інфекцыі. Для кожнага віду захворвання маюцца свае ўваходныя вароты, так, напрыклад, халерны вібрыён пранікае ў арганізм праз рот і не здольны пранікаць праз скуру.
Класіфікацыя Існуе вялікая колькасць класіфікацый інфекцыйных захворванняў. Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя інфекцыйных захворванняў Л. У. Грамашэўскага:
кішэчная (халера, дызентэрыя, сальманелёз, эшэрыхіёз); дыхальных шляхоў (грып, адэнавірусная інфекцыя, коклюш, адзёр, ветраная воспа); «крывяныя» (малярыя, ВІЧ-інфекцыя); вонкавых пакроваў (сібірская язва, слупняк); з рознымі механізмамі перадачы (энтэравірусная інфекцыя).
У залежнасці ад прыроды узбуджальнікаў інфекцыйныя хваробы класіфікуюцца на:
прыённыя (хвароба Крэйцфельда — Якоба, куру, фатальная сямейная бяссонніца); вірусныя (грып, парагрып, адзёр, вірусныя гепатыты, ВІЧ-інфекцыя, цытамегалавірусная інфекцыя, менінгіт); бактэрыяльныя (чума, халера, дызентэрыя, сальманелёз, стрэптакокавая, стафілакокавая інфекцыі, менінгіт); пратазойныя (амебіяз, крытаспарыдыёз, ізаспарыяз, таксаплазмоз, малярыя, бабезіяз, балантыдыяз, бластацыстоз); грыбковыя інфекцыі, ці мікозы, (эпідэрмафітыя, кандыдоз, крыптакакоз, аспергілез, мукармікоз, храмамікоз).
Эпідэміялогія thumb|Disability-adjusted life year (DALY) па прычыне інфекцыйных і паразітарных захворванняў на 100000 чалавек у 2004 годзе.
У наступнай табліцы пералічаны інфекцыйныя захворванні, ад якіх, паводле даных СААЗ, у 2002 годзе памерла больш за 100000 чалавек. Для параўнання прыведзены даныя 1993 года.
+ Колькасць смерцяў у свеце, прычынай якіх з'явіліся інфекцыйныя захворванні Месца Прычына смерці Памерла ў 2002 млн. % усіх смерцяў Памерла ў 1993 млн. Месца ў 1993N/A Усе інфекцыйныя захворванні14.7 25.9 % 16.4 32.2 % 1 Захворванні ніжніх дыхальных шляхоўЗахворванні ніжніх дыхальных шляхоў уключаюць розныя пнеўманіі, грып і бранхіт.3.9 6.9 %4.1 1 2 ВІЧ/СНІД 2.8 4.9 % 0.7 7 3 Кішэчныя захворванніКішэчныя захворванні ўключаюць халер, батулізм і E. coli і іншыя. Гл. таксама: Intestinal infectious diseases1.8 3.2 % 3.0 2 4 Сухоты 1.6 2.7 % 2.7 3 5 Малярыя 1.3 2.2 % 2.0 4 6 Адзёр 0.6 1.1 % 1.1 5 7 Коклюш 0.29 0.5 % 0.36 7 8 Слупняк 0.210.4 % 0.1512 9 Менінгіт0.17 0.3 % 0.25 8 10 Сіфіліс0.16 0.3 % 0.19 11 11 Гепатыт В 0.10 0.2 % 0.93 6 12-17 Трапічныя хваробы (6)Tropical diseases include Chagas disease, dengue fever, lymphatic filariasis, leishmaniasis, onchocerciasis, schistosomiasis and trypanosomiasis. 0.13 0.2 % 0.53 9, 10, 16-18 Заўв.: Іншымі прычынамі з'яўляюцца матчына і дзіцячая смяротнасць(5.2 %), недастатковае харчаванне (0.9 %), неінфекцыйныя захворванні (58.8 %), і траўмы (9.1 %).
Лідыруюць па колькасці смерцяў ВІЧ/СНІД, сухоты і малярыя. Колькасць смерцяў амаль па ўсіх захворваннях зменшылася, аднак у СНІДа гэты паказчык узрос у 4 разы. Дзіцячыя хваробы ўключаюць коклюш, поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр і слупняк, а таксама высокі працэнт захворванняў ніжніх дыхальных шляхоў і кішэчных захворванняў.
Прафілактыка Прафілактычныя меры: павышэнне супраціўляльнасці арганізма гігіенай і фізкультурай; правядзенне прафілактычных прышчэпак; карантынныя мерапрыемствы; лячэнне крыніцы інфекцыі.
Карантын — гэта комплекс мерапрыемстваў па спыненні распаўсюджвання інфекцыі, сюды ўключаецца ізаляцыя раней захварэлых, дэзінфекцыя месца жыхарства, выяўленне тых, хто кантактуе з хворымі і г.д.
Гл. таксама Спіс клінічна важных бактэрый Спіс інфекцыйных захворванняў Паразітарныя хваробы Хвароба Шагаса
Літаратура Каталог узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб, якія маюць тэндэнцыю да распаўсюджання — глава з кнігі Супатніцкага М. У. «Мікраарганізмы, таксіны і эпідэміі» . Матэрыялы главы падрыхтаваны па даных Камітэта па праблемах узнікнення мікробных хвароб Інстытута медыцыны Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Спасылкі Інфекцыі чалавека Інфекцыйныя захворванні, прафілактыка і лячэнне. Інфармацыйны партал. Інфекцыйныя захворванні, прычыны, дыягностыка, рэкамендацыі лячэння.