До́ўгае возера — возера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці у басейне ракі Бярвенка, за 34 км у напрамку на паўночны захад ад Шчучына, каля вёскі Арлова Гара.
Плошча паверхні возера 0,5 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,68 км, даўжыня берагавой лініі каля 3 км. Вышыня схілаў катлавіны да 10 м. Берагі нізкія, забалочаныя, месцамі сплавінныя. Дно возера выслана сапрапелем. З Доўгага выцякае рака Бярвенка (прыток Пыранкі).
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Шчучынскага раёна