Казловічы — былая вёска ў складзе Клейнікаўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 5 км ад цэнтра Брэста. З 21 снежня 2007 года ўваходзіць у склад Ленінскага раёна горада Брэста як мікрараён КазловічыРешение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района». Праз Казловічы цячэ р. Заходні Буг.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — в. Клейнікі).
На тэрыторыі мікрараёна размяшчаецца пагранічны пераход «Казловічы», прызначаны для пропуску толькі грузавых аўтамабіляў.
Гісторыя У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Вістычы. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць П. Ягміна. У 1870 годзе працавала народнае вучылішча. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, кузня, 2 ветраныя млыны, карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 17 вяскоўцаў загінулі.
У 1944—1954 гадах — цэнтр сельсавета, які ў ліпені 1954 года ператвораны ў Цюхініцкі, а ў верасні 1959 года — у Матыкальскі сельсавет.
Інфраструктура Бібліятэка Клуб Фельчарска-акушэрскі пункт Аддзяленне сувязі
Насельніцтва 263 сялянскія душы (1858) 113 двароў, 665 жыхароў (1876) 99 двароў, 604 жыхары (1897) 76 двароў, 339 жыхароў (30.9.1921) 135 двароў, 430 жыхароў (1940) 120 гаспадарак, 278 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны Сад савецка-польскай дружбы
Літаратура
Спасылкі Казловічы на Radzima.org Казловічы на Wikimapia
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста