Асеціны () — каўказскі народ іранскага паходжання, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія і непрызнанай Рэспублікі Паўднёвая Асеція (юрыдычна ў складзе Грузіі). Асецінская мова адносіцца да іранскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Агульная колькасць асецінаў ацэньваецца ў 670 000 чалавекБ. А. Калоев. Осетины (Народы России: единство и многообразие). . Вылучаюцца з іншых этнічных груп Каўказа сваім арыйскім іранскім паходжаннем ад скіфаў, сарматаў і аланаў (з іншых іранскіх народаў на Каўказе ў аддаленні ад асецінаў жывуць толькі нешматлікія талышы), тады як іх суседзі — гэта больш шматлікія грузіны, адыгскія, цюрскія і вайнахскія народы.

Веравызнанне Асецін|міні

З часоў ранняга Сярэднявечча асеціны вызнавалі хрысціянства, а сёння да праваслаўнай царквы належыць 61 % насельніцтва. Як зазначае Надзея Емяльянава, «нярэдка ў літаратуры Асеція апісваецца як традыцыйна праваслаўная краіна. У той самы час, на думку некаторых даследчыкаў, у гісторыі Асеціі былі перыяды, калі яе лічылі ледзь не мусульманскай краінай».

Гісторыя

Узнікненне асецінскага этнасу За часы мангольскага панавання прашчуры асецінаў былі выціснуты з сваёй колішняй бацькаўшчыны на поўдзень ад Дона і мігравалі ў паўднёвым напрамку да Каўказа. Такім чынам узніклі тры асецінскія рэгіёны — Дыгорыя на захадзе, якая трапіў пад уплыў адыгаў Кабарды і пераняў іслам. Размешчаны таксама на поўначы рэгіён Ірон займаў тэрыторыю цяперашняй Паўночнай Асеціі і першы трапіў пад уладу Расіі ў 1767 годзе. Туалег (Tualläg) на поўдні ўваходзіў у грузінскае княства Самачабла, а пазней стаў Паўднёвай Асеціяй, а таксама .

Савецкі час Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць (АВ) была ўтвораная 20 красавіка 1922 года, пасля саветызацыі Грузіі ў 1921 годзе. Тэрыторыя Паўднёва-Асецінскай АВ са сталіцай у Цхінвалі афіцыйна складала ў 1989 годзе 3 900 км², але ў 1990—1991 гадах ад вобласці былі аддзелены і заняты грузінскімі войскамі Знаўрскі, палову Ленінгорскага і частку Джаўскага раёнаў. Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу 1989 года, насельніцтва Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці складала 99 тысяч чалавек, 66,2 % з іх былі асеціны, а 29 % — грузіны. Усяго ў Грузіі ў 1989 годзе жылі 163 тысячы асецінаў. Сённяшнюю колькасць асецінаў у Паўднёвай Асеціі Б. Калоеў ацэньвае ў 65 тысяч чал. Палова сем’яў у вобласці мае змяшанае асецінска-грузінскае паходжаннеЗверев Алексей. Этнические конфликты на Кавказе, 1988—1994 гг. Глава 3. Этнические конфликты в Грузии, 1989—1994 гг. .

Прарасійская арыентацыя Асецінскія землі (разам з грузінскімі і армянскімі) сталі апірышчам расійскай экспансіі на Каўказе, што было не ў апошнюю чаргу звязана з хрысціянствам асецінскага насельніцтва, а таксама пашыранай «тутэйшасцю» (то бок слабой нацыянальнай ідэнтычнасцю і сацыяльнай развітасцю) асецінаў у ХІХ ст. Гэта асаблівасць асецінскага насельніцтва і яго пазіцыя ў працэсе расійскай экспансіі адлюстравана ў творах класічнай рускай літаратуры пазамінулага стагоддзя, якая адлюстроўвае асецінаў як выпівохаў, занядбаных і нягеглых сялянПрыкладам з’яўляецца «Герой нашага часу» М. Ю. Лермантава.. Асеціны адпачатку рэкрутаваліся ў структуры імперыі, гэтак, у прыватнасці, частку Церскага казачага войска складалі асеціны. Як зазначае Емяльянава, у асецінаў антырускі вызваленчы мюрыдызм чачэнскага шэйха Мансура не знайшоў водгука, «акурат гэтак сама яны адмовіліся і ад супрацьстаяння з Расіяй». Гэтак сама імамат Шаміля ў яго змаганні з Расіяй падтрымалі толькі вельмі нешматлікія групы асецінаў-мусульманЕмяльянава, тамсама..

Народанасельніцтва Сёння большасць асецінаў свету жывуць у Рэспубліцы Паўночная Асеція — Аланія, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. Паводле дадзеных усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года ў Расіі жыло 515 тысяч асецінаўБ. А. Калоев. Осетины (Народы России: единство и многообразие). . У 1924 годзе была ўтвораная Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць (АВ), якая 5 снежня 1936 была пераўтворана ў Паўночна-Асецінскую АССР у складзе РСФСР са сталіцай ва Уладзікаўказе.

Стаўленне Грузіі Грузінскія канспіралагічныя тэорыі кажуць, што і Абхазская АССР, і Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць былі створаныя бальшавікамі, каб стварыць невычэрпную крыніцу праблем і спрасціць для Крамля кантроль Грузіі. Сапраўды, Абхазія і Паўднёвая Асеція кіраваліся на этнакратычным падмурку, на карысць тытульнага этнаса. Грузінскія ўлады імкнуліся абмежаваць гэтыя аўтаноміі, што і спарадзіла супраціўленнеСяргей Богдан. Праблема аўтаномнага статусу Паўднёвай Асеціі ў складзе Грузіі ў гістарычным кантэксце // Праўнік  — прагледжана 28 красавіка 2008.

Катэгорыя:Народы Каўказа Катэгорыя:Народы Расіі Катэгорыя:Іранскія народы