Георг Готфрыд Гервінус (, , Дармштат — , Гайдэльберг) — нямецкі гісторык і літаратуразнаўца. Прафесар універсітэтаў у Гётынгене (1836—1837) і Гайдэльбергу (1835, 1844-53). Напярэдадні і ў перыяд Рэвалюцыі 1848-49 адзін з бачных дзеячаў ліберальнай апазіцыі; член Франкфурцкага парламента (1848); быў прыхільнікам аб’яднання Германіі пад гегемоніяй Прусіі пры ўмове ператварэння Прусіі ў канстытуцыйную манархію. У 60-х гг. асуджаў палітыку Бісмарка і прускі шавінізм з пункту гледжання асветніка і мараліста. Прадстаўнік Гайдэльбергскай школы гісторыкаў, Гервінус працягваў лінію Ф. Шлосера пра вывучэнне духоўнай культуры.
Навуковыя працы Geschichte der poetischen National-Literatur der Deutschen (1835—1842) Grundzüge der Historik (1837) Shakespeare (1849—1850, рус. пер. 1877) Einleitung in die Geschichte des neunzehnten Jahrhunderts (1853) Geschichte des neunzehnten Jahrhunderts seit den Wiener Verträgen (1855—1866) Händel und Shakespeare, zur Asthetik der Tonkunst (1868) G. G. Gervinus Leben. Von ihm selbst, 1860 (1893)
Літаратура Jonathan F. Wagner: Germany’s 19th century Cassandra. The liberal federalist Georg Gottfried Gervinus. New York u.a.: Lang 1995. (= American university studies; Series 9, History; 175) — ISBN 0-8204-2701-2
Спасылкі
Біяграфія
Катэгорыя:Вучоныя Германіі Катэгорыя:Гісторыкі Германіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Германіі Катэгорыя:Палітыкі Германіі