Эвальд Герынг (; , Альтгерсдорф — , Лейпцыг) — нямецкі фізіёлаг.

Вывучаў медыцыну ў Лейпцыгу (1853-58). Прафесар фізіялогіі ў Вене, Празе і Лейпцыгу. Асноўныя працы па фізіялогіі дыхання (Герынга — Брэера рэфлексы), органаў пачуццяў і цягліц. Герынг прапанаваў гіпотэзу святло-і колераадчування, вядомую пад назвай «гіпотэза процілеглых колераў», згодна з якой святло- і колераадчуванне — вынік працэсаў, якія праходзяць як у сятчатцы вока, так і ў глядзельных цэнтрах мозгу. Герынг адрозніваў ў спектры 4 асноўныя колеры: чырвоны, жоўты, зялёны і сіні. Кожнай пары асноўных колераў, паводле Герынга, адпавядае асаблівае колераадчувальнае рэчыва ў воку. Камбінацыі асіміляцыі і дысіміляцыі гэтых рэчываў даюць адчуванне таго ці іншага колеру. Герынг даў тлумачэнне з’яў кантрасту. У прамове «Памяць як агульная функцыя арганізаванай матэрыі» (1870) Герынг развіў уяўленне пра памяць як фундаментальнай уласцівасці ўсяго жывога, у тым ліку з’яў арганічнай рэпрадукцыі і спадчыннасці. Герынг стаяў на пазіцыях псіхафізічнага паралелізму, згодна з якім псіхічныя і фізічныя працэсы складаюць 2 паралельныя шэрагі з’яў.

Літаратура Dietrich Trincker: Hering, Karl Ewald Konstantin. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 8, Duncker & Humblot, Berlin 1969, ISBN 3-428-00189-3, S. 617—619

Катэгорыя:Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў Лейпцыгу Катэгорыя:Фізіёлагі Катэгорыя:Фізіёлагі Германіі