Іван Андрэевіч Булыгін (, в. Радышкава, Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць — ) — беларускі савецкі фізіёлаг. Акадэмік АН БССР (1959, член-карэспандэнт з 1956), доктар біялагічных навук (1952), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. , член Міжнароднай арганізацыі па даследаванні мозгуБУЛЫГИН Иван Андреевич .

Біяграфія Скончыў ленінградскія ветэрынарны ў 1931 і аграпедагагічны ў 1932 інстытуты.

У 1935—1948 гадах працаваў у аддзеле агульнай фізіялогіі Ленінградскага філіяла Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны пад кіраўніцтвам К. М. Быкава.

У 1948—1953 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі цэнтральнай нервовай сістэмы Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Інстытута фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР.

З 1953 года — дырэктар Інстытута фізіялогіі АН БССР і загадчык лабараторыі агульнай фізіялогіі, у 1969—1979 гадах — адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР. Старшыня Беларускага фізіялагічнага таварыства з 1960 года.

Навуковая дзейнасць Устанавіў наяўнасць умоўнарэфлекторных уплываў кары вялікіх паўшар’яў на маторыку страўніка і кішэчніка і выявіў некаторыя заканамернасці уплываў на рэфлекторную дзейнасць спіннога і галаўнога мозгу. Высунуў і эксперыментальна абгрунтаваў палажэнне аб складанай функцыянальнай структуры цэласнай інтэрацэптыўнай рэакцыі арганізма, вывеў і сфармуляваў паняцці аб множнасці аферэнтных шляхоў інтэрацэптыўных рэфлексаў і іх ускладненні ў філагенезе, пра ланцужныя і колцавыя механізмы вісцаральных рэакцый. Распрацаваў новыя прынцыпы структурна-функцыянальнай арганізацыі вегетатыўных гангліяў, высунуў і абгрунтаваў агульнае палажэнне аб ўзаемасувязі і канвергенцыі ў дзейнасці нервовай сістэмы.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1972), дзяржаўная прэмія СССР (1978).,

Ушанаванне памяці На будынку Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 28), у якім Іван Андрэевіч Булыгін працаваў у 1953—1984 гадах, у 1986 годзе ўстаноўлена ў мемарыяльная дошка. У 2001 годзе партрэт акадэміка Булыгіна напісаў мастак Яўген Сямёнаў.

Літаратура

Иван Андреевич Булыгин (к 105-летию со дня рождения) [Текст] // Новости медико-биологических наук. — 2012. — Т.: 5, № : 1. — С. 120. Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.

Спасылкі Памяці вучонага: БУЛЫГІН Іван Андрэевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Іван Андрэевіч Булыгін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Булыгин Иван Андреевич (28.01(10.02).1907—12.04.1984) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пачынкаўскім раёне (Смаленская вобласць) Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ