Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Саратаве. Існавала ў 1927/28 навучальным годзе. Аб’ядноўвала 65 беларускіх студэнтаў. Кіраўнік студэнт Саратаўскага ўніверсітэта Я. Л. Шавялёў. Падтрымлівала сувязі з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі і Саратаўскім губернскім бюро пралетарскага студэнцтва. Атрымлівала з Беларусі кнігі па беларусазнаўстве і падручнікі беларускай мовы. На арганізацыйныя выдаткі атрымала грашовую датацыю ад Наркамата асветы Беларусі.
Літаратура Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае студэнцкае зямляцтва / Ю. Р. Васілеўскі // — С. 358.
Катэгорыя:Саратаў Катэгорыя:Беларускія зямляцтвы Катэгорыя:1927 год у Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1928 годзе