Со́сенка — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Крывушчына, за 25 км на ўсход ад Лепеля, за 1,2 км на поўнач ад возера Крывое.

Плошча паверхні 0,17 км², даўжыня 0,69 км, найбольшая шырыня 0,36 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня возера 7,2 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады 0,67 млн. м³. Плошча вадазбору 1,13 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, складзеныя з суглінкаў. Вышыня схілаў 10—12 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, паўночна-заходнія і паўночна-ўсходнія сплавінныя. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 24 % плошчы возера. Дно да глыбіні 1,5—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — гліністым ілам. Возера эўтрофнае. Водная маса стратыфікавана. Выцякае ручай у возера Крывое. Надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 10—15 м ад берага і да глыбіні 1,1—1,5 м. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя рыбы.

Паблізу ад паўднёвага берага возера пралягае аўтамабільная дарога (Сянно — Бешанковічы — Ушачы).

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Ушацкая група азёр Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна